16 чэрвеня — zoom-канферэнцыя пра дэкрэт аб замежнай дапамозе

09.06.2020
Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП

Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП распачала планаванне адвакацыйных дзеянняў.

25 траўня быў падпісаны дэкрэт «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе». Цягам наступных трох месяцаў Савет міністраў супольна з Нацыянальным банкам і Упраўленнем справамі прэзідэнта павінныя прывесці акты заканадаўства ў адпаведнасць з дэкрэтам. Па гэтых актах маюць быць праведзеныя грамадскія абмеркаванні.

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП ФГС УП) пачала планаванне адвакацыйных дзеянняў, якія будуць накіраваныя на змяненне стаўлення ключавых стэйкхолдэраў да парадку атрымання і выкарыстання замежнай дапамогі ў Беларусі.

16 чэрвеня (аўторак), з 17:00 да 18:30, БНП правядзе zoom-канферэнцыю, каб абмеркаваць асноўныя нюансы дэкрэта, неабходнасць і планаванне супольных дзеянняў па адвакатаванні.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Асноўныя спікеры:

  • Вольга Смалянка, дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend): «Што змяніў новы дэкрэт?» (тэкст аналізу);
  • Андрэй Ягораў, старшыня Каардынацыйнага камітэта БНП, гендырэктар Міжнароднай НДА “EuroBelarus”: «Магчымыя кірункі адвакатавання».

Мадэратар канферэнцыі: Настасся Бекіш, сябра Каардынацыйнага камітэта БНП, таварыства «Зялёная сетка».

Каб стаць удзельнікам zoom-канферэнцыі, трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации