Адкрыты зварот НКА, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў з нагоды вулічных супрацьстаянняў

15.08.2020
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

Зварот адкрыты да падпісання. Станам на 18 жніўня падпісалася больш за 50 арганізацый.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Мінулыя выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, суправаджаліся масавымі парушэннямі правоў грамадзян і не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі. У пануючай палітычнай сітуацыі і сітуацыі вулічных супрацьстаянняў паміж грамадзянамі і органамі аховы парадку, дзеля таго, каб пазбегнуць эскалацыі гвалту, мы, ніжэй падпісаныя, настойліва патрабуем ад беларускіх уладаў:

  • безадкладна спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выражаюць мірны пратэст;
  • вызваліць усіх затрыманых у ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў;
  • прызнаць, што выбары не адбыліся праз масавыя парушэнні выбарчага працэсу;
  • пачаць перамовы з пратэстуючымі;
  • спыніць блакіроўкі інтэрнэта.

Падпісанты станам на 18 жніўня (больш за 50 арганізацый):

  • Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
  • Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»
  • Міжнародная НДА «Еўрабеларусь»
  • Грамадскае аб’яднанне «Мінскае роварнае таварыства»
  • Праваабарончая арганіазцыя Human Constanta
  • Мінская урбаністычная платформа
  • Таварыства «Зялёная сетка»
  • Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «За вела Брэст»
  • Брэсцкае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Час Зямлі»
  • Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў «ВелаГродна»
  • Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  • Грамадскае аб’яднанне «Экадом»
  • Культурніцка-адукацыйная платформа «Першы крок» (Мазыр)
  • УП «Аданi»
  • Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый»
  • Грамадская спартыўная арганізацыя «Беларуская федэрацыя арыентавання»
  • Маладзежнае грамадскае аб’яднанне «Салянка»
  • Цэнтр урбаністыкі і дызайну
  • Грамадзянскі рух Legalize Belarus
  • Установа «Лабараторыя iнавацыйных праектаў»
  • Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў
  • Прыватная сацыяльная ўстанова «Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў»
  • Віцебская абласная клінічная бальніца
  • Сацыяльна-творчая ўстанова «Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  • Грамадскае аб’яднанне «Экаманiторынг»
  • Грамадская арганізацыя «Багна»
  • Яndex
  • Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, архітэктурны факультэт
  • Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр ПАРА»
  • Грамадскае аб’яднанне «Падтрымка людзей з цукровым дыябетам»
  • Урбанiстычная iнiцыятыва «Добры горад. Good city»
  • Цэнтр шведскіх даследаванняў
  • Грамадскае аб’яднанне «Зямельная рэформа»
  • Сацыяльна-інфармацыйная установа «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын»
  • Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ»
  • Беларускі ПЭН-цэнтр
  • Санкт-Пецярбургскі архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт
  • Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання
  • Арганiзацыя народнай адукацыi «Актыуным быць файна»
  • Установка «Цэнтар рэгіянальнага развіцця ГДФ»
  • Грамадзянская iнiцыятыва «ЖывiЯкГаспадар»
  • Прыватная культурная установа «Спадчына і час»
  • Майстэрня гарадскіх даследаванняў «Пошукі старога Гомеля»
  • Жэнская бізнэс-супольнасць «Афіна» (Гомель)
  • Грамадскае аб’яднанне «Радзіслава»
  • Клуб палітычных ініцыятыў «Альтэрнатыва»
  • Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
  • «Дзелавы Гомель»
  • Грамадскае аб’яднанне «Рэспублiканскi турысцка-спартыўны саюз»
  • Установа па абароне жывёл «Адданасць сябру»
  • Фемінісцкая адукацыйная ініцыятыва «Тэндэр на гендэр»
  • «Жывое партнёрства»
  • Установа «Цэнтр па ахове жывелаў «Анiмалекс»
  • Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар»
  • Установа «Цэнтр экалагiчнага i сацыяльнага развiцця»
  • Сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
  • Пінскае гарадское дабрачыннае аб’яднанне «Абарона жывёл»
  • Грамадскае аб`яднанне аховы жывел «КiС»
  • Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы
  • Мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва «Інтэракцыя»
  • Жыткавіцкая першасная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам»

Далучыцца да звароту могуць некамерцыйныя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і працоўныя калектывы.

Падпісацца можна праз запаўненне гугл-формы

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации