Уладзімір Мацкевіч: Гэта натхняе, калі размаўляеш з людзьмі (Аўдыё і фота)

17.10.2020
Беларускае Радыё Рацыя

Лятучы ўніверсітэт праводзіць невялікія лекцыі для лакальных супольнасцяў Мінска. Жыхары могуць запрасіць лектараў, каб тыя выступілі ў мясцовым двары.

Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant: Лятучы ўніверсітэт і «Думаць Беларусь»!

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта і адзін з лектараў, распавядае «Беларускаму Радыё Рацыя»:

«Самая папулярная ў нас тэма — гісторыя бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня».

Ёсць тэма пра судовую сістэму. Ёсць тэма пра правы чалавека. Ёсць тэма пра мясцовае самакіраванне. Гэта розныя тэмы. Я ўзяў для сябе тэму грамадзянскай супольнасці.

І, сапраўды, гэта натхняя, калі размаўляеш з людзьмі. Я атрымліваю вялікае натхненне. Не меншае, калі мы шматтысячным маршам ідзём па Мінску».

Інфармацыю пра выступоўцаў і тэмы лекцый можна паглядзець на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant: Лятучы ўніверсітэт і «Думаць Беларусь»!


Другие публикации