Таццяна Вадалажская: Грамадскае меркаванне і палітычныя пытанні

23.10.2020
Таццяна Вадалажская, метадолаг і сацыёлаг

Звычайна грамадскім меркаваннем лічаць меркаванне большасці. І вызначаецца яно па водгуку грамадства на пытанне.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Але нездарма Бурдзьё казаў, што грамадскага меркавання не існуе. Такой правакацыйнай заявай ён папярэджваў, што меркаванне ў чалавека не існуе само па сабе, яно фармуецца, выпраўляецца ў абмеркаванні, яно выбудоўваецца.

Меркаванне па грамадска важным пытанням патрабуе прасторы і ўмоваў па яго фармаванні. Дыскусіі, магчымасці ўзважыць і г.д.

Нават каб сфармаваць меркаванне, які лепей тэлефон набыць, мы спачатку спрабуем «вывучыць пытанне».

З рашэннямі пра тое, які павінен быць парламент, якая мусіць быць дзяржаўная мова, ці адмяняць смяротнае пакаранне і г.д. — тое самае.

Менавіта таму вынясенне пытанняў на рэферэндум , там, дзе ёсць просты і канчатковы выбар — гэта вельмі адказная справа. Да такога канчатковага народнага рашэння патрэбная адпаведная падрыхтоўка. Інакш тут месца маніпуляцыям.

Беларусь не мела ўсе гэтыя гады магчымасці для нармальнай грамадскай дыскусіі, для свабоднага выказвання аргументаў і выслухвання контраргументаў.

Беларусы не мелі ўмоваў для адказнага фармавання свайго меркавання.

Менавіта таму і ЗМЯСТОЎНЫЯ пытанні па змене Канстытуцыі зараз задаваць недарэчна.

Давайце мы далей будзем рухацца цывілізавана, і ўсё, што будзе закладзена ў падмуркі новай Беларусі, пройдзе шлях шырокай грамадскай дыскусіі, са свабодай слова, свабодай сходаў для абмеркавання, з магчымасцю для кожнага не спехам, а грунтоўна адказваць на важныя пытанні.

Тэкст упершыню быў апублікаваны ў блозе Таццяны Вадалажскай у Фэйсбуку:

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации