Андрэй Ягораў: Дайце нам самім вырашаць свой лёс — сёння такая ідэя вядзе беларусаў (Відэа)

12.11.2020
Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё»

12 лістапада ў эфіры «Еўрарадыё» быў прадэманстраваны выпуск праграмы «Ідэя Х» з удзелам палітолага Андрэя Ягорава.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Напярэдадні, 11 лістапада, яму прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «Маршы народаўладдзя». Праграма была запісаная па вяртанні Андрэя Ягорава з турмы ў Жодзіне, дзе ён адбываў 10 сутак арышту, а выйшла, калі ён ізноў апынуўся на сутках у тым жа Жодзіне.

Нацыянальная ідэя лунае ў паветры, і ёй «дыхае» абуджанае беларускае грамадства. Сёння гэта ідэя выражаецца ў вяртанні сваёй дэмакратычнай дзяржавы і кіраванні сваім лёсам. Такі вось базавы грамадзянскі нацыяналізм, які асэнсоўваецца і падзяляецца людзьмі падчас таго рэвалюцыйнага ўздыму, што мы назіраем сёння, перакананы Андрэй Ягораў.

Пра тое, як захаваць адзінства, што аб’ядноўвае сёння беларускае грамадства, і як гэтаму «грамадзянскаму нацыяналізму» дадаць нацыянальнай афарбоўкі, і была размова ў чарговым выпуску праграмы «Ідэі Х» з Андрэем Ягоравым.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінная быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На думку рэдакцыі «Еўрарадыё», прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І гэта працягвае рабіцца ў аўтарскай праграме «Ідэя Х», якую па-ранейшаму вядуць рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць фармуляваць нацыянальную ідэю — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации