Уладзімір Мацкевіч: Я не бачу значнага памяншэння колькасці пратэстоўцаў (Аўдыё)

21.11.2020
Беларускае Радыё Рацыя

У тактыцы лукашэнкаўскі рэжым пакуль выйграе, але ў стратэгіі ён ужо прайграў.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Дэцэнтралізацыя пратэстаў толькі яшчэ больш аслабіць сілавы апарат, яны не будуць ведаць, з кім змагацца і каго арыштоўваць, у гэтым перакананы філосаф і метадолаг Уладізмір Мацкевіч.

Ён адзначыў у каментары «Беларускаму Радыё Рацыя», што пратэсты зараз проста трансфармуюцца:

«Нехта зараз гаворыць, што пратэсты сціхаюць. Я не бачу значнага памяншэння колькасці людзей, якія выходзяць. Але я бачу вельмі істотную змену тактыкі сілавікоў і гэтых карнікаў рэжыму. Яны вывучылі ўжо ўсе звычкі, маршруты, паводзіны пратэстоўцаў, то бок тактычна сёння сілавікі і карнікі трохі выігрываюць».

Уладзімір Мацкевіч звярнуў увагу, што адключэнне вады, цяпла і інтэнтэту толькі яшчэ больш раззлуе насельніцтва і дапаможа ў вырашэнні такіх лакальных праблем кансалідаваць грамадства. Таму такія крокі з боку рэжыму прывядуць да яшчэ большай яго паразы.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации