Каго і як абіраюць дэлегатамі на т.зв. «Усебеларускі народны сход»? Што там будзе абмяркоўвацца? Ці маюць права гэтыя т.зв. «дэлегаты» прымаць хоць нейкія рашэнні?
Аксана Шэлест: Беларусы мусяць здабыць свае сімвалы не толькі праз змаганне, але і праз дыскусію

Бел-чырвона-белы сцяг аб’яднаў у гэтым годзе мільёны беларусаў. Гэта раздражняе прадстаўнікоў улады і выклікае новую хвалю дэбатаў пра каштоўнасці.
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!
Паводле вынікаў даследавання, выкананага даследчыкам Рыгорам Астапенем, бел-чырвона-белы сцяг пакуль мае меншую падтрымку сярод беларускіх гараджанаў (35%), чым чырвона-зялёны (41%), у той час як 24% жыхароў беларускіх гарадоў яшчэ не вызначыліся. Але пры гэтым ужо з’явіліся групы, якія выразна падтрымліваюць бел-чырвона-белую сімволіку. Так, перавагу бел-чырвона-беламу сцягу аддаюць 44% мінчукоў і 42% мужчын.
Ці меркаванне беларусаў адносна нацыянальнай сімволікі змянілася беззваротна?
На пытанні Лесі Руднік з «Цэнтра новых ідэй» адказвае сацыёлаг Аксана Шэлест, старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
— Прыхільнікаў чырвона-зялёнага сцяга і тых, хто гатовы яго прыняць, становіцца ўсё менш. З чым гэта звязана?
— Успрыняцце любога сімвала залежыць ад таго, што стаіць за ім, якія канатыцыі, каштоўнасці, падзеі звязваюцца з «матэрыяльным носьбітам». Да жнівеньскіх падзеяў шмат хто з беларусаў успрымаў чырвона-зялёны сцяг як сімвал той Беларусі, у якой мы пражылі ўжо чвэрць стагоддзя. Хтосьці, канешне, асацыяваў яго і з савецкім мінулым, але для большасці гэта быў сцяг краіны, жыццё ў якой больш ці менш задавальняла гэтых людзей.
Але сёння чырвона-зялёны сцяг асацыюецца менавіта з палітычным рэжымам і наўпрост з тымі злачынствамі, якія пад гэтым сцягам здзяйсняюцца. Калі вы вешаеце дзяржаўны сцяг на аўтазак — вы ствараеце вельмі выразны вобраз, які закрэслівае ўсё пазітыўнае, што магло быць звязана з гэтым сімвалам. Таму, калі ў жніўні людзі гатовыя былі нават на маршы пратэсту выходзіць з афіцыйным сцягам — хтосьці, каб прадэманстраваць талерантнасць і гатоўнасць да прыняцця розных поглядаў, а хтосьці і з асабістых перакананняў, — то сёння гэта ўжо даволі цяжка ўявіць.
— Чаму гэтым летам адбылося адраджэнне бел-чырвона-белага сцяга, хаця сцяг актыўна не выкарыстоўваўся кандыдатамі?
— Выбарчай кампаніі патрэбна была сімволіка, мемы, віральныя вобразы і слоганы, усё як у нармальным піяры, і ўсё гэта было. Але рэвалюцыі патрэбны сцяг. Адзіныя людзі ў гэтай краіне, у якіх быў сцяг, які меў для іх каштоўнасць і сэнс, і дзеля якіх (прабачце за пафас) яны былі гатовыя ахвяраваць — былі людзі з бел-чырвона-белым сцягам. Таму гэтая сімволіка запанавала на вуліцах 9-га жніўня, хоць шмат для каго з тых, хто выйшаў пратэставаць супраць выбарчых фальсіфікацыяў, ён мала што значыў.
Але падзеі 9-11 жніўня, салідарнасць з ахвярамі і зацятая барацьба рэжыму з бел-чырвона-белай сімволікай зрабілі яго сцягам пратэсту «тут і цяпер». Трэба разумець, што і сёння гэта сімволіка мае вельмі розны сэнс для тых, хто змагаецца за новую Беларусь. Далёка не заўсёды за ім стаяць тыя каштоўнасці, з якімі ён быў звязаны для нас з канца 1980-х гадоў. Разам з тым, ствараецца новая гісторыя, узнікаюць новыя сэнсы і канатацыі. Мне падаецца, што больш дакладна варта казаць не пра «адраджэнне» бел-чырвона-белага сцяга, а пра яго «перараджэнне», своеасаблівую рэінкарнацыю, якая заўсёды троху іншая, чым у мінулым жыцці.
— А які сцяг патрэбны новай Беларусі?
— Новай Беларусі патрэбны той сцяг, які яна здабудзе. Я маю свае прыхільнасці і буду адстойваць іх у той, новай Беларусі, але больш за ўсё я мару пра грунтоўную, працяглую агульнанацыянальную дыскусію, якая дазволіць беларусам з павагай адно да аднаго асэнсаваць і ўзгадніць візію сваёй гісторыі, сваіх каштоўнасцяў, і здабыць свае сапраўдныя сімвалы не толькі праз змаганне, але і праз інтэлектуальную і культурную працу.
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!
Другие публикации
-
Уладзімір Мацкевіч: Альтэрнатыўны народны сход не толькі неабходны, але і магчымы
11-12 лютага ў Беларусі мусіць прайсці чарговы т.зв. «Усебеларускі народны сход», на які традыцыйна збяруць «наменклатурна-гаспадарчы актыў».
-
Андрей Александров обвиняется в оказании финансовой помощи репрессированным беларусам
Андрей Александров и его девушка Ирина Злобина были задержаны за оказание финансовой помощи протестующим беларусам, пострадавшим от действий режима Лукашенко.
-
Владимир Мацкевич: Ожидание и возвращение
Я ходил во дворы в разные периоды нашей революции. В сентябре настроения во дворах было одним, в декабре — другим.
-
«Барометр рэвалюцыi» # 26: Усебеларускі народны сход vs. Сход народных прадстаўнікоў (Відэа)
«Барометр рэвалюцыi» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.
Комментарии и дискуссии
Ці здольны Сход народных прадстаўнікоў стаць альтэрнатывай Усебеларускаму народнаму сходу? (Відэа і аўдыё)
Каго і як абіраюць дэлегатамі на т.зв. «Усебеларускі народны сход»? Што там будзе абмяркоўвацца? Ці маюць права гэтыя т.зв. «дэлегаты» прымаць хоць нейкія рашэнні?