Журналист и медиаменеджер Андрей Александров задержан в рамках уголовного дела, возбужденного управлением Следственного комитета (УСК) по Минску.
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі

Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant: Лятучы ўніверсітэт і «Думаць Беларусь»!
Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе аўдыёверсію філасофскага эсэ «Адвечным шляхам», напісананага Ігнатам Канчэўскім пад псеўданімам «Абдзіраловіч» у 1921 годзе ў Вільні.
Эсэ раскрывае драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх неадольнае імкненне захаваць незалежнасць свайго духу.
Эсэ лічыцца першым філасофскім творам найноўшай гісторыі Беларусі. Яно вядомае па ўвядзенні канцэпту «ліючаяся форма».
«Гісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс — быць прачытанаю ў наступным, XXI стагоддзі. Магчыма, гэта першая беларуская кніга, якая ўжо ТАМ. Там, дзе традыцыя літаратурна-філасофскага плачу па згубленай мове, волі-долі і Бацькаўшчыне непазбежна зменіцца сцвярджальнай ідэяй тварэння новае Беларусі. Дзе будзе зразуметая рацыянальная прырода дабра. Дзе запануе філасофія свабоды, асноўныя прынцыпы якой і сфармуляваў па-беларуску Ігнат Абдзіраловіч», — кажа літаратар Сяргей Дубавец.
Твор чытаюць: заслужаная артыстка Беларусі Людміла Сідаркевіч і тэатральны рэжысёр Аляксандр Марчанка.
Плэйліст змяшчае аўдыёверсію твора цалкам і па асобных частках:
Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant: Лятучы ўніверсітэт і «Думаць Беларусь»!
Другие публикации
-
12 студзеня — «Камунікатыўныя стратэгіі добрасуседства». Анлайн-прэзентацыя даследаванняў
12 студзеня 2021 года ўрбаністычная ініцыятыва «Добры горад / Good city» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі лядзяць анлайн-прэзентацыю двух даследаванняў.
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Ці здольны Сход народных прадстаўнікоў стаць альтэрнатывай Усебеларускаму народнаму сходу? (Відэа і аўдыё)
Каго і як абіраюць дэлегатамі на т.зв. «Усебеларускі народны сход»? Што там будзе абмяркоўвацца? Ці маюць права гэтыя т.зв. «дэлегаты» прымаць хоць нейкія рашэнні?