Журналист и медиаменеджер Андрей Александров задержан в рамках уголовного дела, возбужденного управлением Следственного комитета (УСК) по Минску.
12 студзеня — «Камунікатыўныя стратэгіі добрасуседства». Анлайн-прэзентацыя даследаванняў

12 студзеня 2021 года ўрбаністычная ініцыятыва «Добры горад / Good city» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі лядзяць анлайн-прэзентацыю двух даследаванняў.
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!
Падзеі лета-восені 2020 года змянілі Беларусь на ўсіх узроўнях, і калі мы кажам пра іх, нельга абмінуць тэму «суседскіх» чатаў і таго, як мы змянілі ўспрыманне нашых двароў. Аналізу гэтых з’яваў прысвечаныя два даследаванні, праведзеныя ўвосень 2020 года.
-
«Права на горад» і практыкі гарадскога ўдзелу» (Алена Лебедева)
Якія асаблівасці гарадскога ўдзелу (яго тыповыя формы, найбольш папулярныя практыкі рэалізацыі, што спрыяе і перашкаджае «добрасуседскай» актыўнасці) і рэалізацыі «права на горад» існуюць у менчукоў і як яны змяніліся ўвосень — адказы на гэтыя пытанні было заклікана даць даследаванне, праведзенае сацыёлагам Аленай Лебедзевай сумесна з ініцыятывай «Добры горад». Даследаванне праводзілася ў два этапы восенню 2020 года: анлайн-апытанне і аналіз лакальных («дваравых») чатаў.
-
«Лакальныя тэлеграм-групы (чаты) летам-восенню 2020 года: дынаміка актыўнасці і змест камунікацыі» (Аксана Шэлест)
Пра што размаўляюць і пра што дамаўляюцца ў «суседскіх» чатах, якую ролю яны адыгрываюць у арганізацыі пратэстнай актыўнасці, якія тэндэнцыі ў камунікацыі на лакальным узроўні можна заўважыць — на гэтыя пытанні адказвае даследаванне Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
Гл. больш падрабязнасцей на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!
Другие публикации
-
12 студзеня — «Камунікатыўныя стратэгіі добрасуседства». Анлайн-прэзентацыя даследаванняў
12 студзеня 2021 года ўрбаністычная ініцыятыва «Добры горад / Good city» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі лядзяць анлайн-прэзентацыю двух даследаванняў.
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Ці здольны Сход народных прадстаўнікоў стаць альтэрнатывай Усебеларускаму народнаму сходу? (Відэа і аўдыё)
Каго і як абіраюць дэлегатамі на т.зв. «Усебеларускі народны сход»? Што там будзе абмяркоўвацца? Ці маюць права гэтыя т.зв. «дэлегаты» прымаць хоць нейкія рашэнні?