«Барометр рэвалюцыi» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.
Уладзімір Мацкевіч: Альтэрнатыўны народны сход не толькі неабходны, але і магчымы

11-12 лютага ў Беларусі мусіць прайсці чарговы т.зв. «Усебеларускі народны сход», на які традыцыйна збяруць «наменклатурна-гаспадарчы актыў».
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!
Аднак гэтым разам дадзеннае мерапрыемства выклікае алергію ў грамадства і прымушае дэмакратычныя сілы рашуча рэагаваць.
Які падыход да «Усебеларускага народнага сходу» варта абраць беларускаму грамадству і што можна чакаць ад сёлетняга мерапрыемства?
Пра гэта Леся Руднік з «Цэнтра новых ідэй» запыталася ў філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.
— Што такое «Усебеларускі народны сход» і якую функцыю ён звычайна выконвае?
— Усе дыктатары грэбуюць правам, законам, парламентам, судом — усімі інстытутамі і працэдурамі прадстаўнічай дэмакратыі, лічачы іх перашкодай для сваёй абсалютнай улады і абвяшчаючы іх прыкрымі ўмоўнасцямі.
Замест прадстаўнічай дэмакратыі яны апелююць да «прамой дэмакратыі», абыходзячы ўсе інстытуты і працэдуры, звяртаюцца непасрэдна да народа. На функцыю «народа» яны прызначаюць старанна адабраных, падкантрольных і паслухмяных ім людзей.
Вось гэта і ёсць у нашым выпадку т.зв. «Усебеларускі народны сход».
— Якія пытанні будуць вырашаць на сёлетнім «сходзе»? Ці чакаць глабальных зменаў па пытаннях Канстытуцыі ці амністыі для палітзняволеных?
— У тэатры марыянетак, якія паказваюць народу, нічога ніколі не вырашаецца, проста ствараецца бачнасць падтрымкі дыктатара.
— А якая стратэгія па «Усебеларускім народным сходзе» патрэбная дэмакратычным сілам: ігнараванне, альтэрнатыўны сход, дыскрэдытацыя мерапрыемства, што ладзіць Лукашэнка?
— Да 2020 года правільна было ігнараваць такое махлярства, проста даючы яму ацэнку. Цяпер неабходны рашучы адказ — альтэрнатыўны народны сход. Ён не толькі неабходны, але і магчымы, калі б у нашых лідараў была палітычная воля, «дарожная мапа» і аналіз сітуацыі. Але, здаецца, мы выпускаем гэтую магчымасць.
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!
Другие публикации
-
Владимир Мацкевич: Протесты, информационная война, революция
Вчера участвовал в предварительной видеоконференции делегатов «Схода». Впечатления от него оформились у меня в этот текст.
-
Владимир Мацкевич: Окно vs. телевизор (пещера Платона и информационная война)
Сейчас идет информационная война. Зачем подыгрывать врагу?
-
«Барометр революции» # 30: Что нас ждет впереди? (Видео)
«Барометр революции» — это серия рефлексивных рассуждений о том, что прямо сейчас происходит в Беларуси.
-
Андрей Егоров: Режим не сможет найти агентов, инспирировавших протесты
Несоразмерные репрессии направлены на нагнетание страха в обществе, чтобы предотвратить повторение массовые протестов.
Комментарии и дискуссии
«Барометр рэвалюцыi» # 31: Складнікі беларускай рэвалюцыі (Відэа)
«Барометр рэвалюцыi» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.