«Барометр рэвалюцыi» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.
Уладзімір Мацкевіч: Патэнцыял для вулічных акцый застаецца (Аўдыё)

Наступным вялікім этапам узняцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі могуць стаць мясцовыя выбары.
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!
Свае развагі ў эфіры «Беларускага Радыё Рацыя» агучыў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:
«Гэта канец года, але калі мы пачнём да іх рухацца і кемліва гэта рабіць, рашуча гэта рабіць, то рэжым зможа захістацца яшчэ раней, да таго, як яны адбудуцца. Мясцовыя выбары — гэта галоўная падзея гэтага года. Калі да іх не рыхтавацца, а мроіць пра нейкія спантанныя маршы, напрыклад, 25 сакавіка ці «Чарнобыльскі шлях». То вось гэта працяг тых самых захадаў, якія рабіліся да сённяшняга дня».
Таксама на думку Уладзіміра Мацкевіча, патэнцыял для вулічных акцый застаецца, але яго можна цалкам растраціць, калі хадзіць штодзень безвынікова:
«Прыйшлі, сабраліся: «Куды пойдзем? А куды вочы глядзяць. А да чаго павінны прыйсці? А вось калі стомімся, то разыдземся да наступнага разу». Вось гэта растрата вулічнага патэнцыялу. Вулічныя акцыі павінныя быць да месца і да часу, калі неабходна выйсці, калі неабходна чагосьці дабіцца. Што мы дабіваемся кожнай масавай акцыяй — павінна быць пазначана заранёў».
Як надоячы выказалася старшыня ЦВК Ярмошына, ідэальным часам для правядзення мясцовых выбараў, сумешчаных з канстытуцыйным рэферэндумам, ёсць сярэдзіна сёлетняга снежня.
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!
Другие публикации
-
Владимир Мацкевич: Протесты, информационная война, революция
Вчера участвовал в предварительной видеоконференции делегатов «Схода». Впечатления от него оформились у меня в этот текст.
-
Владимир Мацкевич: Окно vs. телевизор (пещера Платона и информационная война)
Сейчас идет информационная война. Зачем подыгрывать врагу?
-
«Барометр революции» # 30: Что нас ждет впереди? (Видео)
«Барометр революции» — это серия рефлексивных рассуждений о том, что прямо сейчас происходит в Беларуси.
-
Андрей Егоров: Режим не сможет найти агентов, инспирировавших протесты
Несоразмерные репрессии направлены на нагнетание страха в обществе, чтобы предотвратить повторение массовые протестов.
Комментарии и дискуссии
«Барометр рэвалюцыi» # 31: Складнікі беларускай рэвалюцыі (Відэа)
«Барометр рэвалюцыi» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.