Таццяна Вадалажская: Для іх удзел у рэпрэсіях супраць суграмадзян — гэта асэнсаваны выбар

18.02.2021
Таццяна Вадалажская, метадолаг і сацыёлаг

Сёння шмат пішуць пра прысуды. Пра судзей і ўдзельнікаў працэсаў з таго боку...

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

За гэтае лета-восень-зіму я шмат чула і чытала сведчанняў людзей, якія казалі: «я раней быў па-за палітыкай, а цяпер убачыў», «я так паглыбіўся ў свае справы, што не заўважыў, калі мяне сталі ашукваць». Было шмат сведчанняў людзей, якія не бачылі да гэтага сутнасці рэжыму.

А, між іншым, сутнасць яна на тое і сутнасць, што была такой заўсёды. Толькі праявы былі больш лагоднымі і меньш цынічнымі, дый то — для аснойнай масы грамадства. Для некаторых, якіх увесь час выстаўлялі як «маргінальныя элементы», так было заўсёды.

І вось «празрэнне» адбылося. І думаю, вечная мантра апазіцыйных сілаў пра «паказаць сутнасць», «давесці інфармацыю» перастала працаваць. Тое, што мы бачым сёння — гэта не з-за недасведчанасці ці «цемнаты».

Гэта выбар, асэнсаваны.

Магчыма, прагматычны, магчыма, эмацыйны, але выбар.

І мы можам, хоць і не дакладна, ацаніць, што такі выбар робіць шмат людзей. І з гэтым трэба лічыцца. Не ў сэнсе — прыняць, а ўлічваць у аналізе і выбудове планаў.

Сёння гэта ўжо не праблема асеветы і давядзення інфармацыі, а супрацьстаяння па тым, якой бачыцца будучыня.

Тыя, хто зараз раскручвае машыну тэрору, разлічваюць на тое, што рэжым утрымаецца і будзе доўга, яны бачаць сваё месца ў той сістэме, яны прымаюць яе, як сваю...

Тэкст упершыню быў апублікаваны ў блозе Таццяны Вадалажскай ў Фэйсбуку:

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации