Публичные мероприятия

Матэрыялы канферэнцыі «Новы «восевы час» і эпоха радыкальнага сумневу: выклікі для мыслення і практыкі» (Мінск, 27-28.02.2015)

21.03.2015
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Лятучы ўніверсітэт

27-28 лютага 2015 года ў Мінску адбылася канферэнцыя «Новы «восевы час» і эпоха радыкальнага сумневу: выклікі для мыслення і практыкі».

Канферэнцыя была супольна зладжаная Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі і Лятучым універсітэтам.

Карл Ясперс назваў «восевым часам» эпоху павароту ад сэнсаў і каштоўнасцей, якія страцілі сваё значэнне, да новых арыенціраў. Гэты час вызначаецца радыкальным сумневам і экзістанцыйным жахам перад немагчымасцю даць адказы на падставовыя пытанні «Навошта?» і «Дзеля чаго?» жыве чалавек, перад разуменнем непрыдатнасці ўсяго мысліцельнага і культурнага апарату для такіх адказаў. Паварот часу вакол восі адбыўся таму, што героі, трыкстэры, мысляры і творцы сфармулявалі новыя арыенціры, прапанавалі новыя каштоўнасці, тым самым, задалі і стварылі новыя цывілізацыі.

Інтэлектуальны дыскурс пасля Другой сусветнай вайны быў засяроджаны на тым, каб разбурыць тыя «абсалютныя» каштоўнасці мадэрну, што сталіся прычынай сусветных войн. Здавалася, што постмадэрнізм справіўся з гэтай задачай. Здавалася, што свет будуецца на новых каштоўнасцях, і менавіта таму яму ўдавалася больш за поўстагоддзя пазбягаць вайны, нават СССР (цэнтр «другога свету») распаўся без вялікага гвалту. Але сітуацыя расійска-ўкраінскай вайны праявіла праблемы і наўпрост паставіла пад сумнеў існаванне і сапраўднасць сучаснага міжнароднага права, палітычных і сацыяльных інтытутаў, трывалых супольнасцей і грамадств, самаразумення і ідэнтычнасці чалавека і тых сэнсаў і каштоўнасцей, да якіх мы прызвычаіліся апеляваць ў разуменні і ў практыцы. Паўстаўшыя ў эпоху мадэрну каштоўнасці, нормы і катэгорыі мыслення страцілі сваю сілу праз іх дэканструкцыю і рэлятывізацыю постмадэрнізмам. Але зараз губляюць сваю сілу прынцыпы і каштоўнасці і самого постмадэрнізму. Ён аказаўся яшчэ не новым адказам, а толькі часам радыкальнага сумневу — прыступкай і папярэднікам паварота да новых каштоўнасцей, сэнсаў і мэт, здольных стварыць магчымым паразуменне і супольныя дзеянні.

У межах канферэнцыі была зроблена спроба паглыбіць разуменне «восевага часу» і пошуку адказаў на пытанні, якія знаходзяцца на перакрыжаванні розных сфер мыслення і практыкі. Спадзяемся, што гэтае разуменне стане не толькі падставай для новых канцэптаў ды тэорый, але і падмуркам трансфармацый сацыяльнай рэчаіснасці ды змен у беларускім грамадстве.

Прапануем вашай увазе матэрыялы канферэнцыі.

Праграма канферэнцыі і тэзісы дакладаў

  


  

Адкрыццё канферэнцыі

Таццяна Вадалажская, каардынатар Лятучага ўніверсітэта

  


  

Пленарнае пасяджэнне: «Эпоха радыкальнага сумневу. Выклікі сучаснасці»

Мадэратар: Аксана Шэлест

  

Даклад: «Некритическое сомнение и неуверенный догматизм»

Дакладчык: Уладзімір Мацкевіч

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Насустрач мадэрнасці: Міцкевіч, Абдзіраловіч і па-этыка нулявога часу»

Дакладчык: Ігар Бабкоў

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Осевое время, или Мировые волны синхронизации»

Дакладчык: Уладзімір Нікіцін (Украіна)

Тэзісы даклада

  

Агульная дыскусія

  


  

Секцыя: «Імёны, паняткі і падыходы: новыя магчымасці мыслення»

Мадэратар: Ігар Бабкоў

  

Даклад: «Свой час»

Дакладчык: Міхаіл Баярын

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Пра крытэрыі і спосабы падзяляць гісторыю на часы»

Дакладчык: Павел Баркоўскі

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Хронос и Кайрос как социальные возможности современности»

Дакладчык: Ігар Падпорын

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Дэканструкцыя сэнсаў і канструяванне сапраўднага»

Дакладчык: Ірына Дубянецкая

  


  

Секцыя: «Сацыяльная практыка: пошук вымярэнняў і новых падыходаў да асэнсавання»

Мадэратар: Андрэй Ягораў

  

Даклад: «Аватара против лица: уникальное и типическое в социальных сетях»

Дакладчык: Аляксандр Фядута

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Новае гучанне канцэпцыі Міжмор’я ў сучасных умовах»

Дакладчык: Андрэй Валодзькін

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Коммуникативный поворот в современной философии как актуальная ось социально-исторической трансформации»

Дакладчык: Максім Катэгаў

Тэзісы даклада

  

Агульная дыскусія

  


  

Секцыя: «Вяртанне гісторыі сучаснасці: метадалагічныя, этычныя і дысцыплінарныя вымярэнні»

Мадэратар: Алесь Смалянчук

  

Даклад: «Генеральная гісторыя» і праблема сучаснай перавытворчасці гістарычнай веды»

Дакладчык: Алег Дзярновіч

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Гульні з гісторыяй: разнастайнасці вяртання мінулага ў Беларусі»

Дакладчык: Аляксей Ластоўскі

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Etyka w pracy historyka»

Дакладчык: Jan Jerzy Milewski (Польшча)

Тэзісы даклада

  

Агульная дыскусія

  


  

Секцыя: «Антрапалагічная крытыка і гуманітарныя тэхналогіі: перспектывы чалавека і супольнасці»

Мадэратар: Аксана Шэлест

  

Даклад: «Приоритет настоящего в социальном опыте»

Дакладчык: Таццяна Шчытцова

  

Даклад: «Новая точка сборки»

Дакладчык: Іван Вядзенін

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Інстытуты свабоды: сучасны ўніверсітэт»

Дакладчык: Таццяна Вадалажская

Тэзісы даклада

  

Даклад: «Состояние постмодерна: последствия для психотерапии»

Дакладчык: Вольга Орышава

Тэзісы даклада

  


  

Агульная дыскуія па выніках канферэнцыі: «Новая эпоха ці фальшстарт? Перспектывы мыслення і практыкі»

Мадэратар: Андрэй Ягораў

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал
«Думать Беларусь»!


Другие публикации