Публичные мероприятия

Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі» (Фота і відэа)

26.04.2016
Лятучы ўніверсітэт, фота Ігара Раханскага

Новы цыкл публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, 19 красавіка 2016 года быў распачаты лекцыяй філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі».

Падчас лекцыі прамоўца прапанаваў паразважаць над наступнымі пытаннямі:

  • Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй?
  • Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі?
  • Што павінна стаць аб'ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай?
  • Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?

Больш фота глядзіце тут

Відэазапіс лекцыі:

У межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» таксама адбыліся публічныя лекцыі:


Другие публикации