Выступления

«Барометр рэвалюцыі» # 37: Цярновым шляхам да агульнанацыянальнага дыялогу (Відэа)

15.04.2021
«Барометр рэвалюцыі»

«Барометр рэвалюцыі» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

На нашым баку барыкады варта адзначыць агучаныя гэтым тыдням ініцыятывы, накіраваныя на кансалідацыю пратэстнага руху, у іх ліку:

  • прапановы метадолага Уладзіміра Мацкевіча на адрас дэмакратычных сілаў: 1) прыняць мемарандум аб згодзе і адзінстве; 2) зрабіць ад імя такіх прадстаўнічых ініцыятываў, як «Голас» і «Сход», зварот да дзеячага рэжыма з заклікам да перамоваў па вырашэнні палітычнага крызісу;
  • ініцыятыва, агучаная Святланай Ціханоўскай, аб стварэнні платформы «Рабочы рух»;
  • а таксама прапанаваны кібер-партызанамі для абмеркавання «План перамогі».

У сваю чаргу, з таго боку барыкады працягвае рабіцца ўсё насуперак вырашэнню палітычнага крызісу, робяцца захады, якія яшчэ больш паглыбляюць раскол у беларускім грамадстве: гэта і не спыняючыяся рэпрэсіі, гэта і прамая пагроза знішчыць усю грамадзянскую супольнасць краіны, гэта і намеры зачысціць падпарадкаваную дзяржаве інфармацыйную прастору і г.д.

Але альтэрнатывы перамовам і агульнанацыянальнаму дыялогу ўсё адно няма, калі хочам вырашыць сітуацыю мірным шляхам.

Метадолаг і сацыёлаг Таццяна Вадалажская аналізуе асноўныя падзеі, працэсы і трэнды беларускага палітычнага крызісу — у новым выпуску «Барометра рэвалюцыі».

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации