Выступления

«Барометр рэвалюцыі» # 40: Беларускаму грамадству пакуль застаецца абапірацца толькі на сваю салідарнасць і мужнасць (Відэа)

22.05.2021
«Барометр рэвалюцыі»

Палітычныя цэнтры беларускай рэвалюцыі дзейнічаюць нескаардынавана, а гэта значыць, што яны прапануюць розныя перспектывы для грамадзянскай супольнасці. І гэта даволі катастрафічна ў нашай сітуацыі.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Таму сёння як ніколі актуалізуецца пытанне пра Мемарандум — агульную дамову аб супольным дзеянні, адзінай стратэгіі і тактыцы. І гэты Мемарандум не пра громкія заявы аб агульных мэтах — гэта ўсё ў нас ёсць. Ён тычыцца размеркавання адказнасці за розныя кавалкі працы, разумення і прыняцця агульнага плана дзейнасці.

Пакуль жа гэтага няма, беларускаму грамадству застаюцца толькі салідарнасць і мужнасць.

Метадолаг і сацыёлаг Таццяна Вадалажская аналізуе асноўныя падзеі, працэсы і трэнды беларускага палітычнага крызісу — у новым выпуску «Барометра рэвалюцыі».

«Барометр рэвалюцыі» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации