В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
А 16-й гадзіне ПАСЕ пачне разгляд беларускага пытання
Чакаецца прыняцце рэзалюцыі, тэкст якой быў апублікаваны напярэдадні. У ёй дэпутаты Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы заклікаюць афіцыйны Мінск вызваліць усіх зняволеных і правесці аб’ектыўнае расследаванне падзей 19 снежня. Сачыце за анлайн-трансляцыяй на сайце Радыё «Свабода».
Яшчэ 21 дэпутат Асамблеі ў супольнай заяве заклікае правесці ў Беларусі новыя выбары.
Сябра армянскай дэлегацыі ў ПАСЕ, сябра апазіцыйнай фракцыі «Ірс» Зарухі Пастаньян — адзін з тых двух дзясяткаў дэпутатаў, якія падпісалі асобную заяву па сітуацыі ў Беларусі. Аўтары заявы заклікаюць увесці санкцыі супраць беларускіх уладаў за несумленныя выбары і ўціск апазіцыі. Яны прапануюць ацаніць мінулыя выбары як махлярства, не прызнаваць іх вынікаў і заклікаць да новых выбараў у Беларусі. Зарухі Пастаньян адзначыла ў размове з карэспандэнтам «Свабоды»:
«На жаль, Беларусь сёння падкрэсліла, што яна не з'яўляецца сябрам такой міжнароднай супольнасці, дзе паважаюць правы чалавека і праводзяць свабодныя выбары».
Паводле Зарухі Пастаньян, бальшыня дэпутатаў выказваецца за санкцыі супраць афіцыйнага Мінска:
«Вядома, санкцыі патрэбны, бо тыя людзі, якія цяпер маюць патрэбу ў абароне правоў чалавека, — гэтым людзям патрэбная дапамога. І я думаю, што калі будуць прыняты нейкія санкцыі, то беларускія ўлады могуць адступіць і неяк палепшыць сітуацыю і пачаць паважаць правы чалавека».
Заяву таксама падпісалі дэпутаты з Украіны, Нямеччыны, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Швецыі, Італіі і іншых краін. Адметна, што сярод падпісантаў ёсць і Хрыстас Пургурыдэс, аўтар дакладу аб палітычных знікненнях у Беларусі. Раней ён таксама прапанаваў, каб афіцыйны Мінск адмяніў смяротнае пакаранне для вяртання статусу спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ. Паводле Зарухі Пастаньян, гэтая заява — дадатковы рычаг і праява пазіцыі. А рэзалюцыя, якая ўжо апублікаваная, звычайна прымаецца «без асаблівых змен». Яе асноўнае патрабаванне — вызваленне палітвязняў:
«Людзі, якія з прычыны сваіх палітычных поглядаў знаходзяцца ў турмах, павінны быць вызваленыя. Гэта незаконна і беспадстаўна, што яны цяпер знаходзяцца ў турмах Беларусі».
Дэпутат ад Расіі Сяргей Маркаў мяркуе, што ў рэзалюцыі, за якую прагаласуе ПАСЕ, «багата разумнага», у тым ліку і заклік вызваліць зняволеных. Аднак Расіі не падабаецца курс на ізаляцыю Беларусі:
«Кандыдаты ў прэзыдэнты наўрад ці ўяўляюць нейкую пагрозу бяспецы і правапарадку. Вядома, пільнае расследаванне павінна быць праведзена. Але я думаю, што не ў інтарэсах Лукашэнкі дыскрэдытаваць сябе вось такімі жорсткімі рэчамі. Я думаю, гэта было справакавана апазіцыяй, якая спужалася таго, што Лукашэнка пасябруе з Захадам. У гэтым канфлікце выйграла апазіцыя. Цяпер трэба замест таго, каб грукаць кулаком аб стол і крычаць на Лукашэнку — трэба спакойна стаць і сказаць: «Спадар Лукашэнка, непрыгожа атрымліваецца. Давайце паціху ўвядзём гэтую справу ў нармальнае рэчышча».
Удзел у паседжанні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы возмуць і прадстаўнікі Беларусі. Сярод іх — старшыня БХК Алег Гулак, Андрэй Ягораў з Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, Тацьцяна Чуліцкая з ЕГУ і Аляксандар Юшкевіч з Беларускага камітэта моладзевых арганізацый.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»