В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Прадпрымальнікі прапануюць сваю стратэгію супольных дзеянняў
Нацыянальная каардынацыйная рада дэмакратычных сіл Беларусі 17 сакавіка зноў вяртаецца да абмеркавання адзінай стратэгіі дзеянняў. Сваю праграму будзе прадстаўляць праваабарончы рух «Наша Беларусь».
Палітычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць спадзяюцца праз палеміку і дыскусіі выпрацаваць агульны план, які б дапамог пазбегчы ранейшых памылак.
Праваабарончы рух «Наша Беларусь» утвораны як адзін з кірункаў дзейнасці каардынацыйнай Рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, тлумачыць праваабаронца Ігар Леднік.
Ён кажа, што стратэгія прадпрымальнікаў найперш адлюстроўвае іхнае бачанне карэннай змены сітуацыі ў Беларусі. Таму ў стратэгіі прапісана: «Пераход ад плана да рынку — гэта супрацьстаянне інтарэсаў уласнікаў і наменклатуры. Ад гэтага і павінна будавацца стратэгія паспяховага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі».
Стратэгія прадпрымальнікаў мае назоў «Еўропа без дыктатур». Пытаюся ў Ігара Ледніка, у чым прынцыповае адрозненьне гэтага дакументу ад «Стратэгіі-2012», якую падрыхтаваў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«Стратэгія-2012» больш скіравана на парламенцкія выбары. А наша стратэгія скіравана на еўрапейскую інтэграцыю. Я лічу, што калі Беларусь знаходзіцца цяпер у еўрасаюзаўскай праграме «Усходняе партнёрства», то трэба гэтым скарыстацца. І будаваць нашу стратэгію трэба разам з еўрапейскім спецыялістамі. «Еўропа без дыктатур» прадугледжвае, што пераход да дэмакратыі будзе вырашацца не проста санкцыямі. Праблема рэспрэсій у Беларусі стане праблемай для усёй Еўропы».
У стратэгіі прадпрымальнікаў важнае месца займае супрацьдзеянне палітычным рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў і рэабілітацыя іх ахвяр, адзначае Ігар Леднік:
«Правядзенне віктымізацыі, то бок ператварэння грамадзян у ахвяры, нас вельмі непакоіць. Менавіта прадпрымальнікі прапанавалі стварэнне спецыяльнай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Якраз гэта, на наш погляд, магло б аб'яднаць палітыкаў. Але, на жаль, пакуль гэтая справа не рухаецца».
Андрэй Ягораў — дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі і адзін з аўтараў «Стратэгіі-2012» — працуе з «Нашай Беларусьсю» і Ігарам Леднікам фактычна на адной пляцоўцы — грамадзянскай супольнасці. Ці можа з гэтых дзвюх канцэпцый з'явіцца адна ўзгодненая, цікаўлюся ў спадара Ягорава:
«На мой погляд, яго прапановы занадта абстрактныя і тэарэтычныя. З таго, што там пішацца, наўрад ці што можна рэалізаваць. Вядома, было б добра, каб так яно само сабою сталася. Але ж яно само сабою так не стане. У гэтай стратэгіі не прапісаны шлях дасягнення пастаўленай мэты».
«Стратэгію-2012» планавалі абмеркаваць падчас канферэнцыі «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні», што мела адбыцца 18-19 сакавіка. Аднак арганізатарам адмовілі ў памяшканні. Таму канферэнцыя пераносіцца.
См. также:
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»