Канферэнцыя «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні»

06.04.2011
EuroBelarus.Info

11-12 красавіка 2011 года ў Мінску адбудзецца канферэнцыя на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пад назвай «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні».

Канферэнцыя на базе Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

«Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні»

Мінск, 11-12 красавіка 2011 года

Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці Беларусі, упаўнаважаныя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства!

Запрашаем вас прыняць удзел у канферэнцыі «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні», якую ладзіць Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Канферэнцыя заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на бліжэйшы перыяд.

Канферэнцыя пройдзе з удзелам беларускіх і замежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

У сітуацыі пасля 19 снежня 2010 года актуальным пытаннем становіцца новая стратэгія дзеянняў грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што нейкія пазітыўныя змены ў краіне немагчымыя без уцягвання «трэцяга сектара» ў дыялог пра будучыню і ліквідацыю існуючага грамадска-палітычнага расколу ў Беларусі. Аднак раздробненасць і слабасць грамадзянскай супольнасці не дазваляе ёй сёння ўступаць у раўнапраўныя адносіны з беларускай дзяржавай і ўключацца ў вырашэнне значных грамадскіх праблем.

Праблема кансалідацыі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на сваю відавочнасць, не можа быць вырашана без узгаднення стратэгій і падыходаў, якія існуюць у розных грамадскіх сілаў. Такія падыходы павінны быць публічна прад'яўленыя тымі, у каго яны ёсць, і абмеркаваны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Толькі пасля іх крытыкі і аналізу можна прыступіць да фарміравання і прапанавання адзінай стратэгічнай платформы дзеянняў на перыяд бліжэйшай будучыні.

Праграма канферэнцыі 

Тэзісы дакладаў, якія прагучаць на канферэнцыі:

Кантактная інфармацыя:

Па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара Тэхнічнай групы Аргкамітэту Антаніны Елістратавай.

Адрас электроннай пошты: [email protected].

Нумар мабільнага тэлефона: (+375 29) 1589981 (пн.-пт., з 10.00 да 18.00).

Чакаем вас на канферэнцыі «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні»!

З павагай, 
Аргкамітэт канферэнцыі

Cпампаваць тэкст запрашэння 

Download the Invitation 


Другие публикации