Андрэй Ягораў: Уладам няма з кім весці перамовы (Відэа)

05.07.2011
Belsat.eu

На думку палітолага, нядаўняя спроба апазіцыйных палітыкаў аб’яднацца, хутчэй за ўсё, не будзе мець значных вынікаў. Бо гэтая кааліцыя лучыць «толькі вузкае кола людзей, нелегітымных і не вельмі моцных, каб уступаць хоць у нейкі дыялог з уладамі, каб хоць нешта зменяць у сітуацыі ў краіне», — мяркуе ён.

У Мінску распачала працу канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці. Гэтая структура адзін з галоўных інстытуцыянальных гульцоў праграмы ЕС «Усходняе партнёрства». Праграма была прынятая Еўрапейскім Саюзам у 2009 годзе дзеля збліжэння з ЕС шасці краін Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі.

Адною з найбольш актуальных праблем для экспертаў кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў назваў адсутнасць «суб’екту, з якім улада пагадзілася б весці перамовы». Гэтая праблема абмяркоўвалася падчас мінулай канферэнцыі Нацыянальнай платформы, але з-за амбіцыяў апазіцыйных лідараў так і засталася не вырашанаю.

Паводле эксперта, больш эфектыўным было б аб’яднанне «палітычных суб’ектаў з суб’ектамі арганізаванай грамадзянскай супольнасці ды тымі сіламі, якія сёння з’яўляюцца ў выглядзе спантаннай грамадскай актыўнасці». Усе гэтыя сілы разам маглі б прымусіць улады пайсці на дыялог, мяркуе ўдзельнік канферэнцыі Наныянальнай платформы ФГС УП.

Belsat.eu


Другие публикации