Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Танны газ вяртаецца? (Відэа)
Амаль удвая можа знізіцца кошт расійскага газу для нашай краіны налета. А з 2013-га цана «блакітнага паліва» будзе прывязаная да ўнутрырасейскай — паведамляе маскоўскае выданне «Ведомости» са спасылкаю на ўрадавыя крыніцы. Ці азначае гэта, што часы «беларускага эканамічнага цуда» вернуцца? І што хоча атрымаць Расея ўзамен за сваю братэрскую «шчодрасць»?
Раней гэта дасягалася пацалункамі, пасля супольным чаркаваннем... Цяпер, каб атрымаць ад Расіі танны газ, трэба ахвяраваць не толькі геапалітычнай арыентацыяй, але і эканамічным суверэнітэтам.
Леанід Заіка, эканаміст, Даследчы цэнтр Мізэса:
«Яшчэ 250 гадоў таму Адам Сміт казаў, што ёсць цэны палітычныя, а ёсць натуральныя. Дык вось гэта палітычная».
Якая ад натуральнай для Беларусі, магчыма, будзе адрозніваецца ўдвая. Акурат такі кошт газу на сусветных рынках без спекуляцыйнай надбаўкі. Калі інфармацыя газеты «Ведомости» спраўдзіцца, то беларускі бок налета на транспартаванні «блакітнага паліва» ашчадзіць каля 2 мільярдаў долараў. Дадаць да гэтага продаж «Газпраму» апошніх 50 адсоткаў акцыяў «Белтрансгазу», і прынамсі некалькі месяцаў адноснага спакою што да эканамічнай сітуацыі Лукашэнку гарантаваныя.
Леанід Злотнікаў, эканаміст:
«Ён з задавальненнем не будзе нічога рабіць. Ён не будзе праводзіць рэформаў, ствараць добрыя ўмовы для інвестыцыяў, не будзе займацца прыватызацыяй, і гэта кепска. Беларусь можа скаціцца ў яшчэ больш глыбокую яму».
То бок працягваць палітыку, якая і прывяла да крызісу — выдаткоўваць больш, чым спажываць. І хоць «падарунак» Крамля не зменіць цаны на газ для насельніцтва на ўнутраным рынку, ужо сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вяртанне да фінансавання буйных сацыяльных праграмаў. І мусіць спяшацца, пакуль у Маскве ёсць попыт на інтэграцыйныя абяцанкі.
Валер Карбалевіч, палітычны аглядальнік:
«І тут дзейнічае, магчыма, такое правіла: за статус імперыі трэба плаціць. ЗША, прыкладам, дапамагае шмат каму за сферу свайго ўплыву на Блізкім Усходзе. Ну, вось і Расея, у пэўным сэнсе, плаціць».
Пытанне, чаго чакаючы ўзамен? Гэтак званы Еўразійскі эканамічны саюз прадугледжвае ўвядзенне адзінай валюты. Што ёй можа стаць і расейскі рубель, днямі ўжо дапусціў Лукашэнка. Да таго ж, ужо неўзабаве на беларускай мяжы могуць з’явіцца расейскія ўсталёўкі «Іскандэр». Такую магчымасць разглядае Крэмль у адказ на размяшчэнне элементаў супрацьпаветранай абароны ЗША ў Еўропе.
Андрэй Ягораў, палітолаг, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«Прастора для манеўраў усё больш і больш скарачаецца, і менавіта гэта робіць беларускае насельніцтва закладнікам палітыкі беларускага рэжыму. Яна, калі будзе зводзіцца да гандлю суверэнітэтам, нясе пагрозу ўсёй краіне».
Яе маштаб ды якім коштам, стане вядома ўжо 25 лістапада, калі на сустрэчы са сваім калегам у Маскве Аляксандр Лукашэнка мае падпісаць увесь пакет дакументаў — для Беларусі антыкрызісны ды геапалітычны для Расіі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»