Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi»: Курт Вулхайзер
27 жніўня, у аўторак, Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную лекцыю «Амбівалентныя нацыянальныя мовы: чым беларуская падобная да шатландскай» вядомага славіста, прафесара Брандайскага ўніверсітэта (ЗША) Курта Вулхайзера.
На матэрыяле шматгадовых даследаванняў, вынікаў сацыялагічных апытанняў лектар прапануе разгледзець шэраг сацыялінгвістычных паралеляў паміж беларускай і шатландскай мовамі, пачынаючы ад іх гістарычнага развіцця да агульных тэндэнцый у сучаснасці. Лекцыя уключае ў сябе тры асноўныя часткі:
- агляд гістарычнага развіцця пісьмовых адміністрацыйных і літаратурных моў у дасучасных шматмоўных дзяржавах: Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Шатландыі — з іх наступнай функцыянальнай дыялектызацыяй у стасунку да дамінуючых блізка-роднасных моў, польскай ды рускай — у выпадку беларусаў і англійскай — у выпадку шатландцаў (як і спадарожнымі ідэалагічна зараджанымі дэбатамі наконт іх статусу як незалежных моў). Вызначэнне пэўных агульных рыс у дачыненні да функцый і сацыяльных ацэнак стылістычнага мноства размоўных варыянтаў, якія паўсталі ў выніку лінгвістычнага збліжэння;
- аналіз пэўных агульных тэндэнцый у развіцці сучаснай пісьмовай беларускай і шатладскай моў. У прыватнасці, іх выбітнай ролі ў літаратурным ды культурным жыцці разам з пераважна сімвалічным альбо фармальным выкарыстаннем у грамадскай сферы. Вызначэнне праблем у развіцці адзіных пісьмовых стандартаў, а таксама пэўных падабенстваў адносна неадназначнай, амбівалентнай ролі беларускай і шатландскай моў як маркераў нацыянальнай тоеснасці;
- пазначэнне пэўных паралелей у выніках нядаўніх нацыянальных даследаванняў па выкарыстанні моў, адносінах да мовы і перавагах моўнай палітыкі, уключна з даследаваннем “Грамадскае стаўленне да шатландскай мовы”, праведзеным у 2010 годзе ўрадам Шатландыі, і вынікамі перапісу насельніцтва Шатландыі з 2011 года, гэтак сама як даследаваннямі, праведзенымі на Беларусі ў 2009-м, 2010-м і 2012-м гадах даследчымі агенцтвамі НОВАК ды НІСЭПД.
На думку амерыканскага славіста, такі аналіз падабенств і розніц у сучасным становішчы беларускай і шатландскай моў прыводзіць да цікавых высноў, якія маглі б быць карыснымі для прыхільнікаў беларускай мовы і іх шатландскіх партнёраў пры распрацоўцы на будучыню эфектыўных стратэгій моўнага менеджменту.
Лекцыя Курта Вулхайзера «Амбівалентныя нацыянальныя мовы: чым беларуская падобная да шатландскай» адбудзецца 27 жніўня ў Галерэі «Ў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Інтэрв’ю з Куртам Вулхайзерам напярэдадні лекцыі
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»