Масавае перасяленне (Відэа)

19.09.2013
Юлія Цяльпук, Belsat.eu

Чэмпіянат свету па хакеі яшчэ не распачаўся, а наступствы гэтага амбітнага праекта ўладаў ужо адчулі сталічныя студэнты. Навучэнцаў выселілі з інтэрната: пакоі рамантуюць. Але не для іх, а для будучых гасцей Чэмпіяната. Але ці будуць госці? Еўрапарламент заклікаў Міжнародную федэрацыю хакея адабраць у Беларусі права на правядзенне Чэмпіяната.

У інтэрнаце № 2 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі — капітальны рамонт. З ужытку вывелі 700 месц, частку іншагародніх студэнтаў выгналі з пакояў у дзень засялення. Налета — выселяць усіх.

Студэнт БДУІР:

«5-ы курс выедзе раней. У малодшых курсаў сесія перанясецца на болей позні час, а заняткі скончацца да пачатку Чэмпіяната свету».

Вакацыяў у красавіку-траўні чакаюць 12 000 студэнтаў з сямі дзяржаўных універсітэтаў. У інтэрнатах жа будуць жыць заўзятары, а можа, і ўдзельнікі Чэмпіяната свету па хакеі.

Апроч гэтага, пераважна за грошы інвестараў для гасцей імпрэзы будуюць 11 і ўпарадкоўваюць — 22 гатэлі. Аднак спартовы аглядальнік Сяргей Шчурко сумняецца, што ў год правядзення Алімпіяды будзе шмат ахвочых наведаць Чэмпіянат у Беларусі, нават без візы.

Сяргей Шчурко, спартовы аглядальнік:

«Калі іх нават адменяць на 2 тыдні — ніякага істотнага прарыву не будзе. Калі нехта лічыць, што існуе чарга ахвотных, але не могуць дазволіць сабе €100 на візу, але затое будуць жыць за €200 у нумарах. Тэатр абсурду. Таму я лічу, што аніякага жыццесцвярджальнага ўсплёску тут не будзе».

Можа не быць аніякага. Праз адмысловую рэзалюцыю Еўрапарламент заклікаў Міжнародную федэрацыю хакея не праводзіць Чэмпіянат свету ў Беларусі.

Уле Шміт, еўрадэпутат, Швецыя:

«Мы не маем дазваляць апошняму тырану Еўропы праводзіць міжнародную спартовую імпрэзу, якая можа дадаць яму легітымнасці».

Апанентаў улады катуюць, трымаюць за кратамі, парушаюць іншыя правы чалавека, няспынна нагадваюць еўрапейскія палітыкі. У хакейнай жа федэрацыі неаднаразова адказвалі, што палітычныя справы спорту не датычаць. А сёння — «не былі гатовыя» на каментар для «Аб’ектыву». Так ці інакш, паслядоўная пазіцыя еўрапалітыкаў спрацоўвае, кажуць назіральнікі.

Андрэй Ягораў, палітолаг:

«Самое правядзенне дае вельмі шмат магчымасцей для грамадзян Еўрапейскага Саюза, для грамадскіх арганізацый Еўропы, еўрапейскіх палітыкаў — выразіць сваё стаўленне да сітуацыі ў Беларусі».

Краіны Захаду байкатавалі Алімпіяду 1980 года ў СССР. У адказ Савецкі Саюз з краінамі Варшаўскае дамовы — Гульні 1984 года ў Лос-Анджэлесе.

Сяргей Шчурко, спартовы аглядальнік:

«Гэта былі маштабныя акцыі, якія грунтаваліся на супрацьдзеянні блокаў. Цяпер я не ўпэўнены, што Еўрапарламент валодае такою ўладаю, каб нейкім чынам указваць еўрапейскім урадам і тым жа амерыканцам, што ім трэба рабіць у стасунку да Чэмпіяната свету».

Спартовы аглядальнік мяркуе, што шайба не паляціць толькі ў выпадку, калі пляцоўка спаборніцтва не задаволіць зорныя каманды з ЗША, Фінляндыі, Канады.

Дасюль — план рыхтавання задавальняў... На беларускі лёд рыхтуюцца выйсці 16 зборных. Заўзятарам у Мінску абяцаюць бясплатны праезд у транспарце і даступныя паводле цэн месцы ў інтэрнатах. Але коштам іх цяперашніх жыхароў: студэнтаў, якіх накіруюць на дадатковы адпачынак...

Студэнт БДУІР:

Belsat.eu


Другие публикации