Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
4-га лістапада ў Мінску адбудзецца канферэнцыя Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці
«Будучае Форума грамадзянскай супольнасці ў фокусе трэцяга Саміта Усходняга партнёрства» — гэтай тэме будзе прысвечана чарговая канферэнцыя беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Чарговая канферэнцыя Нацыянальнай платформы будзе прысвечана пытанням развіцця дзейнасці Форума як аднаго з элементаў і зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства, будучаму праграмы пасля Саміта Усходняга партнёрства ў Вільні ў лістападзе 2013 года, абмеркаванню планаў актыўнасці Нацплатформы на бліжэйшыя месяцы.
Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У кастрычніку 2011 года быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацплатформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці. У лістападзе 2012 года была таксама прынята Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы.
Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 31 кастрычніка 2013 года (уключна) даслаць заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected].
З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у канферэнцыі.
Усю інфармацыю пра канферэнцыю можна таксама знайсці на сайце Нацыянальнай платформы: npbelarus.info.
Спампаваць:
UPD.: Гл. відэазапіс канферэнцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»