В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Чаму маўчыць Лукашэнка?
Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі афіцыйна ніяк не камэнтуе ўкраінскія падзеі. Маўчыць Аляксандр Лукашэнка, пазбягаюць каментароў і іншыя высокія службовыя асобы.
Беларускія аналітыкі і палітолагі ў размовах з Радыё «Свабода» кажуць, што маўчанне — гэта цяпер для кіраўніцтва Беларусі аптымальная рэакцыя на ўкраінскі крызіс.
Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў адзначае: Лукашэнка маўчыць, але ўладная прапагандысцкая машына працуе:
«На Беларускім тэлебачанні асвятленне падзей з адпаведнага ракурсу ёсць. Яно, канечне, не такое радыкальнае, як на расійскіх каналах, але яно скіравана ў бок крытыкі Еўрамайдана.
Куды схіліцца сітуацыя, Лукашэнка і яго атачэнне не ведаюць, таму яны і не прымаюць хуткіх рашэнняў і не каментуюць гэтыя падзеі. І я думаю, што для іх гэта — правільная пазіцыя. Для іх перамога еўрапейскага курса Украіны (у дадзеным выпадку я не кажу пра перамогу Еўрамайдана) больш выгадная. У такім выпадку, як мінімум, захаваецца спецыяльны статус дачыненняў Беларусі і Расіі. А для беларускага кіраўніцтва гэта вельмі важна.
Акрамя гэтага, такі курс Украіны адкрывае шырокія магчымасці і для іншых. А гэта таксама грае на карысць традыцыйнаму балансу Беларусі паміж Усходам і Захадам».
Палітолаг Алесь Лагвінец лічыць, што Лукашэнка наўмысна трымае паўзу:
«У прынцыпе, гэта нешта такое, што было і па пытанні арышту Баўмгертнера. Тады Лукашэнка трошкі вытрымаў паўзу, каб пасля выказаць сваё меркаванне.
Не думаю, што ягонае меркаванне наконт Украіны будзе моцна адрознівацца ад меркавання Уладзіміра Пуціна. Хоць у свой час ён сказаў тое, што ў прынцыпе супярэчыла пазіцыі Расмі адносна Украіны. Лукашэнка казаў, што дамова Украіны аб асацыяцыі з Еўрасаюзам не супярэчыць знаходжанню Украіны ў Мытным саюзе. Хоць для расійцаў гэта яўная супярэчнасць».
Для кіраўніцтва Беларусі было б лепей, калі б Украіна пайшла ў Мытны саюз, але пры адной важнай умове, — лічыць палітычны аглядальнік Андрэй Фёдараў:
«Толькі так — патроху, павольна, без значных поспехаў. Каб яна не канкуравала з Беларуссю ў Мытным саюзе, калі Украіна раптам вырашыць пайсці ў гэтым кірунку. Мне падаецца, што гэта жаданне і ёсць стрымліваючым фактарам для вышэйшага беларускага кіраўніцтва ў ацэнках сітуацыі ва Украіне. Бо, з аднаго боку, падтрымаць тое, што зараз адбываецца ва Украіне, беларускаму кіраўніцтву не з рукі. А выказацца супраць таксама не выпадае, бо гэта выглядае немэтазгодным і супярэчыць больш-менш глабальным мэтам Лукашэнкі.
Безумоўна, калі Кіеў пойдзе ў Мытны саюз, дык толькі за вельмі вялікія расійскія грошы. А ў Масквы не вельмі добра зараз з грашыма. Значыць, трэба будзе ў кагосці забіраць. А ў каго забіраць? Хто больш за іншых атрымлівае ад Расіі ў Мытным саюзе? Зразумела, хто».
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»