Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Еўропа трохі загулялася з дыктатарам
Беларусь гатова на любыя захады дзеля нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў. Ці азначаюць гэтыя словы кіраўніка дзяржавы нейкія перамены ў замежнай палітыцы або гэта звычайная дыпламатычная ветлівасць? Чаго афіцыйны Мінск чакае ад Захаду і на якія крокі гатовы ісці сам?
На гэтыя пытанні Радыё «Свабода» адказвае метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
— Ці можна лічыць словы Аляксандра Лукашэнкі праявай звычайнай дыпламатычнай ветлівасці або афіцыйны Мінск дае чарговы знак, што хоча палепшыць адносіны з Еўрасаюзам і можа зрабіць для гэтага нейкія крокі?
— Так здарылася, што я трохі ведаў пра чаканні новага амбасадара Нідэрландаў — чаканні былі менавіта такія, каб беларускія ўлады добраахвотна зрабілі нейкі хоць бы рытарычны крок насустрач Еўропе. І Лукашэнка робіць менавіта такі рытарычны крок — гаворыць тое, што ад яго хочуць пачуць. Нічога дзіўнага тут няма — гэта ягоныя звычайныя паводзіны.
— Гэта толькі рыторыка — ці яна нешта азначае? Або афіцыйны Мінск нецярпліва чакае ад Еўропы нейкіх крокаў на збліжэнне, а сам не гатовы зрабіць такія крокі, перш за ўсё — вызваліць палітвязняў?
— Менавіта так. Гэта толькі рыторыка, і яна звязана з агульнай сітуацыяй у рэгіёне, якая склалася вакол Украіны. Як мы ведаем, адной з умоў, якую вылучала Еўропа перад падпісаннем Дамовы аб асацыяцыі, было вызваленне Юліі Цімашэнкі. Кіеў не выканаў гэтага патрабавання, але Еўропа была гатова пайсці на падпісанне Пагаднення з Украінай нават пры наяўнасці такога вядомага палітвязня, як Юлія Цімашэнка.
І гэта натхняе Лукашэнку, каб дамагчыся ад Еўропы крокаў насустрач — незалежна ад наяўнасці палітвязняў. Аналітыкі ўжо не раз выказваліся, што Еўропа трохі загулялася з дыктатарам. І кіраўнік Беларусі карыстаецца гэтым момантам, адсутнасцю рашучасці ў еўрапейскага боку.
— З гэтага пункту гледжання ці магчыма прагназаваць, што неабходнасць браць крэдыты на Захадзе, у МВФ можа падштурхнуць Лукашэнку да нейкіх крокаў насустрач са свайго боку?
— Тут зноў жа ўсё залежыць ад сітуацыі ў Кіеве. Калі Еўрасаюз, як абяцаў еўракамісар Фюле ды іншыя, паспрыяе таму, каб МВФ выдаў крэдыт Украіне, то на гэта можа разлічваць і Лукашэнка. Лукашэнка не вядзе тут самастойную гульню, а прыстасоўваецца да тых акалічнасцей, якія складаюцца ў адносінах Украіны і Еўрасаюза.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»