В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
БНФ на выбарах: супраць расійскіх баз і «аўтапабору»
Патрабаванне не дапусціць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз увойдзе ў праграмы ўсіх кандыдатаў ад Партыі БНФ на мясцовых выбарах. Пра гэта заявіў старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
Падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты партыя правядзе Агульнанацыянальны дзень пікетаў супраць расійскіх вайсковых баз.
Асноўны акцэнт у выбарчых праграмах кандыдатаў ад партыі і руху БНФ будзе на агульнанацыянальныя праблемы. Галоўныя з іх — барацьба супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз і за адмену «аўтапабору», — заявіў Аляксей Янукевіч:
«На трэцюю дэкаду студзеня мы плануем Адзіны агульнанацыянальны дзень пікетаў супраць расійскіх вайсковых баз. У гэты дзень падчас збору подпісаў усе кандыдаты ад Партыі БНФ і сябры іхніх каманд масава ў адзін час выйдуць на пікеты. У іх візуальным афармленні будзе прысутнічаць тэма расійскіх вайсковых баз. Толькі на гэтай тэме і будзе зроблены акцэнт падчас размоў з выбарцамі. Перадусім такія пікеты адбудуцца ў тых гарадах, дзе нашым актывістам раней адмовілі ў іх правядзенні. Мы разлічваем, што такіх пікетаў адбудуцца сотні — у адзін дзень і ў адзін час».
Аляксей Янукевіч і яго намеснік Ігар Лялькоў паведамілі, што БНФ вылучыць на мясцовыя выбары больш за 150 кандыдатаў, перадусім у абласныя і Мінскі гарадскі саветы. Пры гэтым лідэры БНФ не сумняюцца, што новыя выбары, як і папярэднія, не будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі.
Тады журналісты пацікавіліся: а які сэнс удзельнічаць у такім фарсе?
Аляксей Янукевіч патлумачыў:
«Выбараў у Беларусі фактычна няма. Аднак Партыя БНФ ёсць. Нашыя лідэры ў рэгіёнах ёсць. Нашае бачанне альтэрнатыўнага развіцця краіны ёсць. І менавіта дзеля таго, каб паказаць людзям гэтую альтэрнатыву, каб больш людзей даведаліся пра нас і падтрымалі, мы і ўваходзім у гэтую кампанію».
Падобныя адказы гучаць і ад лідэраў некаторых іншых апазіцыйных партый, — заўважае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. — Гэта тлумачыцца тым, што яны не маюць асэнсаванай стратэгіі дзеянняў:
«Яны не жадаюць вырашаць рэальныя праблемы, якія ёсць сёння. Найперш — унутры стасункаў палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, незалежнага грамадства. Тады яны займаюцца рэагаваннем на бягучыя праблемы. А выбары і ёсць тая бягучая падзея, на якую трэба даваць адказ. Удзел у выбарчай кампаніі дазваляе загрузіць пэўнай працай партыйны актыў, які не павінен прастойваць. А іхныя тлумачэнні вельмі стандартныя і традыцыйныя. І чуем мы іх ужо, напэўна, гадоў дзесяць. Ні самі тлумачэнні, ні сама іхняя праца, на жаль, ні да чога сутнаснага не вядуць».
Мясцовыя выбары ў Беларусі прызначаныя на 23 сакавіка 2014 года.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»