Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
«Маўклівым» акцыям — тры гады. Ці можа паўтарыцца пратэст, арганізаваны праз сацыяльныя сеткі?
Тры гады таму па Беларусі пракацілася хваля «маўклівых акцый» пратэсту незадаволеных палітыкай Лукашэнкі. Уладам удалося іх здушыць. Ці можа паўтарыцца пратэст, арганізаваны з сацыяльных сетак?
Радыё «Свабода» звярнулася з такім пытаннем да арганізатараў і ўдзельнікаў той ініцыятывы.
3 і 6 ліпеня 2011 года ў Мінску ды іншых гарадах Беларусі прайшлі самыя масавыя затрыманні: на акцыях у гэтыя дні міліцыя затрымала каля 400 чалавек. Акцыі доўжыліся да жніўня. Каб выказаць пратэст, людзі збіраліся разам і пляскалі ў далоні. Міліцыянты ў цывільным груба разганялі гэтыя сходы, хоць грамадскага парадку і законаў людзі не парушалі. Да канца лета акцыі выдыхнуліся.
Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі — Рух будучыні» існуе надалей, у ёй і цяпер час ад часу з’яўляюцца запісы, паведамленні пра лакальныя акцыі пратэсту. На сёння ў суполцы 35 536 удзельнікаў. Але актыўнасцю яна не адзначаецца.
Адзін з каардынатараў акцый маўклівага пратэсту 2011 года, кіраўнік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку — Рух будучыні» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» Вячаслаў Дзіянаў, які эміграваў з Беларусі ў Польшчу, кажа, што не мае намераў арганізоўваць цяпер якія-колечы пратэстныя акцыі.
Хоць, паводле ягоных слоў, нейкія магчымасці арганізаваць акцыю пратэсту ёсць заўсёды: заўсёды можна звязацца з людзьмі, знайсці каардынатараў, скалаціць каманду:
«Але любыя дзеянні павінны мець мэту. Навошта гэта рабіць? Каб наладзіць пратэст, які ні да чога не прывядзе? Каб застацца на «палітычным плыву»? Не бачу сэнсу ў гэтым», — падкрэслівае Дзіянаў.
Ён лічыць, што час маўклівых акцый пратэсту прайшоў і зараз трэба не ўспамінаць мінулае, а думаць пра будучыню. Але якія метады барацьбы адзін з каардынатараў маўклівага пратэсту лічыць актуальнымі сёння?
«За тыя метады, якія я лічу актуальнымі, у Беларусі, у адпаведнасці з УК РБ, можна атрымаць ад 8 гадоў пазбаўлення волі», — заяўляе Дзіянаў.
Зрэшты, сам ён ад актыўнай палітычнай дзейнасці на сёння адышоў. Як распавёў Дзіянаў Радыё «Свабода», цяпер ён заканчвае навучанне ў Польшчы, працуе прадстаўніком расійскай камерцыйнай фірмы, а таксама ўваходзіць у аргкамітэт па стварэнні «Беларускага Дома» ў Смаленску.
Былы адміністратар пратэстнай суполкі «УКантакце», удзельнік маўклівых акцый Аляксандар Рагозны не верыць, што сёння магчыма арганізаваць праз сацыяльныя сеткі пратэстныя акцыі. Паводле ягоных слоў, пасля падзей 2011 года ўлады правялі «працу над памылкамі» і ў значнай ступені абмежавалі магчымасці пратэстнага руху ў сацыяльных сетках. У прыватнасці, гэта робіцца праз «праплочаныя пасты» ў сацсетках — такія запісы дэзарыентуюць карыстальнікаў.
Рагозны быў адным з тых, для каго маўклівыя акцыі былі першымі пратэстнымі акцыямі ў жыцці. Звычайныя апазіцыйныя мітынгі ў большасці сваёй ён заўсёды лічыў асуджанымі на правал і таму бессэнсоўнымі, а ідэя маўклівых акцый здалася яму ў свой час вельмі цікавай.
«Але людзі былі не гатовыя да таго, што ўлады панічна спалохаюцца народа і пачнуць настолькі дэманстратыўна і нахабна парушаць закон, а міліцыянты будуць паводзіць сябе як бандыты і без разбору ўсіх кідаць у аўтазакі», — успамінае ён.
Пасля разгрому маўклівых пратэстаў Рагозны больш не браў удзелу ў апазіцыйных акцыях. Ён упэўнены, што для таго каб сёння людзі выйшлі на вуліцу, пратэстная ініцыятыва перш за ўсё павінна быць арыентаваная на вынік.
«Цяпер людзі не бачаць, дзеля чаго ім трэба выходзіць на вуліцу. Проста для таго, каб быць арыштаванымі? Гэта нікому не патрэбна. Усё павінна рабіцца канкрэтна дзеля чагосьці або кагосьці, мець рэальныя мэты і вынікі», — кажа Рагозны.
Разважаючы пра значэнне маўклівых пратэстаў у кантэксце развіцця грамадзянскай супольнасці, старшыня Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч адзначае, што на гэтую з’яву ў пэўным сэнсе можна глядзець як на добры прыклад самаарганізацыі грамадзян, але, насамрэч, усё трэба ацэньваць паводле доўгатэрміновых вынікаў, а такіх вынікаў у дадзеным выпадку няма.
«Прайшло тры гады, і што мы маем? Гэта не дало парасткаў, гэта было, так бы мовіць, пустазелле. Гэта не значыць, што цалкам адмоўна гэта было, проста гэта не было нікім падхоплена і не дало плёну», — канстатуе Мацкевіч.
Ён кажа, што галоўная выснова, якую трэба зрабіць з маўклівых акцый 2011 года, — гэта тое, што пратэстныя настроі ў беларускім грамадстве не проста прысутнічаюць, а яны дастаткова пашыраныя. Але ж самі па сабе гэтыя настроі нічога не значаць — важна, што людзі робяць і на што накіраваныя іхнія дзеянні. Тое, што грамадзянскі парыў не быў падхоплены, — гэта ўжо віна апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
«З гэтымі людзьмі не размаўлялі. Гэтыя людзі не ўключыліся ў далейшую працу ці змаганне. Масавасць, якая паўстала як нейкі выбух, знікла. Адна з хібаў усіх нашых апазіцыйных дзеянняў і нават грамадзянскай супольнасці — у тым, што мы жывём як маятнік: ад акцыі да акцыі, ад выбуху да выбуху. Гэта як пісаць віламі па вадзе: здаецца, добра напісалі, але ж яно раз — і знікла. У выніку, не назапашваецца ні сацыяльны, ні палітычны капітал», — адзначае Мацкевіч.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»