Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Чаму таемная Alba Russia не пакінула нашчадкам антыкварыяту? (Фота і відэа)
Дзе падзеўся беларускі антыкварыят і што стала мадэрнісцкім адказам на гэтую беднасць? Чаму назва нашай краіны блукае па старажытных мапах і як апошнія пагражаюць чалавечай свядомасці?
Вядомыя беларускія гісторыкі і філосафы працягваюць дыскутаваць на тэму «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння», якая ўзнікла ў межах выставы старажытных мапаў Вялікага княства Літоўскага.
Мы ўжо даведаліся пра стракатую сітуацыю вакол гістарычнай картаграфіі Беларусі. Зараз абмяркуем, на што трэба арыентавацца гэтай дысцыпліне, каб выбіцца ў сусветныя лідары, і ці патрэбна нам смуткаваць па крадзеных мапах.
Злева — направа: Павел Баркоўскі, Эдуард Куфцерын, Алег Дзярновіч, Алесь Белы
Нашых бібліятэкарак — у Брытанію і Швейцарыю!
Гісторык, публіцыст, культуролаг, доктар гуманітарных навук Алесь Белы:
— Што трэба нам інстытуцыянальна ствараць, дык гэта добрыя бібліятэчныя калекцыі, якімі мусяць займацца людзі з пэўнай падрыхтоўкай — не толькі з базавай бібліятэчнай адукацыяй, але пасля стажыроўкі ў лепшых музеях свету. Напрыклад, у Брытанскім музеі, ці ў Раперсвільскім музеі ў Швейцарыі, дзе найлепшая калекцыя паланістычных мапаў, у тым ліку і нашага рэгіёна (калісьці гэта была прыватная калекцыя, якая потым вельмі добра інстытуцыялізавалася).
Нам трэба асэнсаваць досвед буйных калекцыянераў, тых жа Чапскіх, якія жылі і працавалі тут, збіралі мапы, маючы на ўвазе доўгатэрміновыя гуманітарныя інтэрэсы нашага краю.
Усе гэтыя калекцыі былі расцярушаныя і зніклі, таму, у гэтым сэнсе, канешне, мы адкінутыя на 100-150 гадоў назад. І людзей, якія трымаюць у галаве іерархію каштоўнасцей, добра ведаюць фактазнаўчую базу — якая мапа і які выдавец для чаго важныя, для якога перыяду, — у нашай краіне вельмі мала.
Традыцыя навуковага асэнсавання калекцый гістарычных мапаў у нас перапынена. Яе трэба развіваць нанова. Мусяць быць адмысловыя акадэмічныя курсы, падручнікі, навучальныя дапаможнікі для студэнтаў. І тады гэтыя дадзеныя пачнуць неяк цыркуляваць у масавай свядомасці.
І такая прапанова ад мяне для выставы: на адной з мапаў ёсць знакавыя выявы зубра, такія візуальныя вобразы, іерогліфы ў пэўным сэнсе, якія прэзентуюць нашую тэрыторыю, дык варта было б сабраць добрую калекцыю вось такіх знакавых візуальных вобразаў на старых мапах.
Такія ж мапы адрозніваліся ад сучасных менавіта вобразамі, былі візуальнымі энцыклапедыямі. Багата такіх вобразаў у нас страчана. Вузкае кола спецыялістаў іх ведае, але яны не транслююцца ўвесь час у прадукцыю масавай культуры.
Для таго, каб гэта адбывалася, трэба правесці шэраг інстытуцыянальных захадаў у акадэмічнай сферы і, скажам, у бібліятэкарскай.
Можна намаляваць і «Новаросію»
Кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч:
— На якую традыцыю мы можам арыентавацца? Ведаеце, была Віленская традыцыя, якая расквітнела ўжо ў міжваенны перыяд, Універсітэт Стэфана Баторыя. Я маю на ўвазе працы і Севярына Віслауха — Кобрынскі павет, шляхі зносінаў па Вялікаму княству Літоўскаму прапаноўваў. Гэта была рэальная традыцыя, на якую мы маглі б абапірацца.
Яшчэ — Станіслаў Аляксандровіч, які быў і застаецца такім сімпатыкам Беларусі, польскі даследчык, які шмат чаго даў у свой час для развіцця беларускай картаграфіі.
А ці не задумываліся вы над тым, што ў нас, у прынцыпе, няма антыкварыяту? Я паездзіў па краіных Балтыі, па Украіне, па Польшчы, патрапіў у глыбінку Расіі — у Суздаль і г.д — і прыйшоў да высновы, што няма ў нашым рэгіёне, Цэнтральна-Усходняй Еўропе, беларускага антыкварыяту.
У нас амаль нічога не засталося: ні мэблі, ні шкла радзівілаўскага. У тым ліку, у нас няма і мапаў арыгінальнага друку XVI-XVII стагоддзяў.
Мажліва, сваеасаблівым, мадэрнісцкім адказам на гэтую беднасць і сталі гэтыя праекты навуковай гістарычнай геаграфіі, якія расквітнелі ў Беларусі ў апошнія 15 гадоў. Былі два цэнтры: у Акадэміі навук і ў БДУ.
Дадам, што я бачыў вельмі штам сучасных мапаў. І патэнцыял уздзеяння мапаў на чалавека каласальны! І часам ён можа быць вельмі небяспечным, мы павінны памятаць пра гэта. Таму што тэкставая, кніжная культура закладае вектар азнаямлення з рознымі версіямі супярэчлівай фактуры. Калі мы пішам нейкі артыкул альбо кніжку, мы гэта закладаем.
Мапа — гэта феномен візуальнай культуры. І, у гэтым сэнсе, яна падае альбо адназначнасць, альбо вобраз. Увогуле, і сучасная мапа — прылада канструявання вобразаў. Таму да сучаснай гістарычнай картаграфіі трэба падыходзіць з адказнасцю, з патрабавальнасцю і вельмі асцярожна.
Можна стварыць і «Новаросію» сродкамі гістарычнай картаграфіі… Мы павінны выдатна разумець, наколькі гэта небяспечная справа.
Мадэратар дыскусіі, філосаф Павел Баркоўскі:
— Вы паказалі небяспечны бок таго, наколькі з дапамогай візуальных вобразаў можна маніпуляваць свядомасцю як асобных людзей, так і цэлых нацый. А ці ёсць для нас вялікая пазітыўная карысць ад працы з гістарычнымі мапамі? Чым нам цікавыя і патрэбныя іхнія інтэрпрэтацыіі?
Алесь Белы:
— Мне падаецца, калі мы імкнемся да ўстойлівага развіцця нашай культуры і хочам, каб краіну пазнавалі ў свеце і лічыліся з ёю, каб да нас прыязджалі турысты, каб прадаваліся нашыя прадукты, трэба дэталёва вывучаць і запускаць у цыркуляцыю візуальныя вобразы Беларусі, у тым ліку, і картаграфічныя. Гэта, сапраўды, мае эканамічнае вымярэнне, хаця яно не хуткае.
Пакралі мапы? Ды палова Украіны жыве ў ДНР!
Арганізатар выставы старажытных мапаў ВКЛ, дырэктар выдавецтва «Эканомпрэс» Эдуард Куфцерын:
— Я, выдавец, сіжу і думаю: зараз палова Украіны не ведае, у якой краіне яна жыве — недзе завісла. У ДНР, здаецца, так?
Якое значэнне гістарычнай картаграфіі? Для мяне, у першую чаргу, ментальнасць. Для кагосьці важна прадаць сімвалы — зубрыка, нейкія фішачкі, а для мяне — гэта прамая сувязь з каранямі. Вы, гісторыкі, неяк усё раскладаеце... Атрымліваецца, што мы гісторыяй гандляваць будзем? Вы бачыце артэфакты, арыгіналы і копіі — скажу адразу, што неспецыяліст нават не ўбачыць розніцы.
Чаго смуткаваць, што ў нас пакралі мапы? А што тычыцца гістарычнай картаграфіі, за нас яе пішуць іншыя. Зараз — Украіна.
Маргіналы для Захада яшчэ з тых часоў
— Чаму нам увогуле трэбы падымаць старыя мапы? Калі мы глядзім мапы нашай часткі свету, то разумеем, як усё — трывалае і плыткае адначасова. Для заходняй картаграфіі, нават для польскіх храністаў, гэта ўсё была Сарматыя ў той час. Для заходняеўрапейскай цывілізацыі мы знаходзіліся на маргінэзе.
З іншага боку, плыткасць: наколькі зменлівыя гэтыя назвы! Так што нельга зацыклівацца і аддаваць жыццё за назвы краіны.
Памятаю, як Алесь Белы абараняў дысертацыю ў Мінску (у выніку, непаспяхова, потоым абараніў у Вільні). Ён распавядаў, наколькі назва «Alba Russia» вандруе па мапах і абшарах Усходняй Еўропы, адзін з членаў доктарскага камітэта з абурэннем сказаў: «Як? Вы што, хочаце падараваць назву нашай краіны? Вы хочаце сказаць, што назва краіны нараджаецца не ў самой краіне?».
Так яно і ёсць. Расія — таксама назва запазычаная, гэта назва грэцкай канцэлярыі. Назвы трансфармуюцца, як любы соцыўм.
Трэба не шукаць у XV і XVI стагоддзях назву «Беларусь» у адно слова, а разумець, што наш край мог мець свае іншыя гістарычныя назвы. Беларусь — гэта позні капцэпт, другой паловы XIX стагоддзя, які аб’яднаў розныя культурныя з’явы. Нашая генеалогія глыбокая. Гэта няпроста, гэта плытка, значыць, нам патрэбны іншы інструментар, каб працаваць з усім гэтым. І працаваць павінны больш тонка і разумець, наколькі неадназначнымі былі нашыя продкі. У тым ліку, таму патрэбныя нам старыя мапы.
Відэазапіс публічнай дыскусіі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»