Андрэй Ягораў: Расія не паказвае зацікаўленасці ў міры ва Украіне

23.08.2014
Уладзімір Глод, Радыё «Свабода»

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў без асаблівага аптымізму ставіцца да мінскай сустрэчы 26 жніўня ў фармаце Україна — Еўрасаюз — Мытны саюз.

Сваю пазіцыю ён тлумачыць Радыё «Свабода» так:

«Я не думаю, што ў гэтым фармаце бакі здолеюць аб чымсьці дамовіцца. Я не бачу найперш зацікаўленасці Расіі ў магчымых дамоўленасцях. Яна зацікаўленая ў далейшай дэстабілізацыі сітуацыі і будзе карыстацца гэтым як мага больш працяглы час.

Тут патрэбна выразнае жаданне бакоў дамаўляцца, а не працягваць канфлікт. Але ж бачна, што ў Расіі проста няма такіх намераў.

Але працэс перамоў важны дыпламатычны працэс, і ён павінен быць працягнуты».


Другие публикации