Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Казакевіч: Калі Кангрэс ладзіць у Беларусі, на яго будзе адбывацца ціск
Чаму найбуйнейшая для беларускіх даследчыкаў падзея года ладзіцца за межамі краіны? І якое золата шукаюць прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці кожную восень ў Коўне?
Украінскі ўплыў і стасункі з кітайцамі
Да найбуйнейшай падзеі для беларускай акадэмічнай супольнасці засталіся лічаныя дні — IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Коўне (Літва) 3-5 кастрычніка.
Перад масавым ад’ездам навукоўцаў за мяжу карэспандэнт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі» пагутарыла з адным з арганізатараў Кангрэса, дырэктарам Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.
— Андрэй, чым адметны і цікавы, на вашае гледзішча, сёлетні Кангрэс у Коўне?
— У гэтым годзе, як і ў мінулыя гады, прадстаўлены шырокі спектр навуковых дысцыплін: і сацыяльна-палітычных, і гуманітарных. Але значна больш увагі будзе надавацца міжнародным праблемам, у прыватнасці, уплыву ўкраінскіх падзей на Беларусь, Літву, Польшчу ды іншыя суседнія краіны. Таксама будзе адведзена шмат увагі ўзаемадзеянню нашага рэгіёна з краінамі Далёкага Усходу, перш за ўсё, з Кітаем. Плануецца адмысловая панэль.
— Больш за 450 навукоўцаў з’едуцца на Кангрэс з 20 краін свету. Колькасць удзельнікаў адрозніваецца ад папярэдняга года?
— Так, у гэтым годзе крыху больш атрымоўваецца ўдзельнікаў, чым іх было ў мінулым. Акадэмічная колькасць ужо вельмі вялікая, і Кангрэс стаў буйным беларускім акадэмічным мерапрыемствам. Але важная нават не колькасць, а якасць. Значана павялічваецца ўзровень навуковага мерапрыемства, гэта бачна ў кантэксце канкрэтных панэлей, дыскусй і г.д.
Цікавы цень рэгіянальнай улады
— У якіх навуковых секцыях і панэлях будзеце браць удзел?
— Добрае пытанне, таму што я займаюся рознымі арганізацыйнымі пытаннямі, і бывае складана прымаць удзел у акадэмічнай частцы Кангрэса. Але я планую паўдзельнічаць менавіта ў паліталагічных секцыях, якія я акрэсліў вышэй.
— Якія палітычныя пытанні вам, як даследчыку гэтай сферы, падаюцца сёння найбольш важнымі для абмеркавання?
— Фактычна, тое, што я называў напачатку размовы: гэта — украінскі крызіс, што вельмі важна. Па-другое, гэта — стасункі Беларусі і ўсяго нашага рэгіёна з краінамі Далёкага Усходу, перш за ўсё, з Кітаем.
І, мне падаецца, канкрэтна зараз вельмі важным з’яўляецца вывучэнне розных тэндэнцый у беларускай палітыцы, калі ідзе размеркаванне ўлады менавіта на рэгіянальным узроўні. Таму што гэты ўзровень вельмі часта прапускаецца, але ў ім адбываюцца істотныя змены, якія значна ўплываюць на тое, у якім накірунку развіваецца нашая краіна.
Акрамя гэтага, яшчэ ёсць шмат тэм, якія варта разглядаць з улікам падзей, што адбыліся цягам гэтага года.
Гатэлі і самалёты для мільянераў
— Беларускія даследчыкі называюць Кангрэс найбуйнейшай падзеяй для акадэмічнай супольнасці краіны. Дык чаму ён ладзіцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы, а не на радзіме беларускай навукі? Якія перашкоды існуюць, і наколькі мажліва іх зараз пераадолець?
— Па-першае, гэта — Міжнародны Кангрэс, які прадугледжвае ўдзел замежнікаў. І калі рабіць яго ў Беларусі, то паўстануць праблемы з атрыманнем віз, з рознымі лагістычнымі момантамі — напрыклад, авіяпералёт у Мінск дарагі, не тое, што ў Вільню ці Коўна.
Негледзячы на тое, што да Коўна беларусам трэба дабірацца самастойна, Кангрэс у Літве атрымоўваецца менш затратным, чым, калі яго рабіць ў Мінску. Да таго, у Літве няма такой праблемы з гатэлямі, як тут. Кошты на іх значна ніжэй. І гатэляў сярэдняга класа ў Мінску няшмат.
Гэтая вельмі важная лагістычная і, па сутнасці, фінансавая прычына прымушае ладзіць Кангрэс за межамі Беларусі.
Другая прычына звязана з атмасферай ў акадэмічным асяроддзі Беларусі, дзе існуе так ці інакш кантроль дзяржавы ў тым, якія тэмы абмяркоўваюцца навукоўцамі, якія людзі мусяць выступаць...
Непрычосаная ідэалогіяй навука
— І, канешне, існуе вялікая верагоднасць, што калі Кангрэс будзе праходзіць у Беларусі, на яго ў значным сэнсе будзе адбывацца ціск. Негледзячы на тое, што актуальных палітычных праблем мы не асвятляем, і увогуле большасць удзельнікаў не звязаны з актуальнай палітыкай, бо даследуюць тэмы, прысвечаныя лінгвістыцы, гісторыі, рэлігіі, перакладам і г.д.
Я б не хацеў казаць, што мы тут сутыкаемся з нейкім сур’ёзным супрацьдзеяннем, але, тым не менш, ёсць важны фактар, які прымушае праводзіць Кангрэс за межамі Беларусі.
— Якіх вынікаў вы чакаеце ад Кангрэса?
— Па-першае, мы чакаем, што ў межах Кангрэса будзе адбывацца камунікацыя паміж прадстаўнікамі беларускай і замежнай навуковымі супольнасцямі, якія займаюцца даследваннем Беларусі. Камунікацыі ўвогуле паміж рознымі секцыямі і рознымі спецыяльнасцямі ў межах асобных накірункаў.
Мы паказваем, што існуе практыка такіх рэгулярных навуковых пляцовак. І таму мы разглядаем Кангрэс як вельмі важнае месца, дзе такая камунікацыя можа адбывацца.
Там могуць паўставаць і новыя веды, і новае разуменне рэальнасці, і новыя праекты ўсталявання дзелавых кантактаў паміж прадстаўнікамі беларускай акадэмічнай супольнасці з супольнасцямі іншых краін. Гэта той вынік, на які мы разлічваем.
Другі вынік — больш глыбокае асэнсаванне праблем і беларускага грамадства, і беларускай культуры, і беларускай палітыкі праз абмеркаванне, дыскусіі ў межах самога Кангрэса.
Ну, і мы разлічваем, канешне, што новае асэнсаванне асобных праблем пойдзе на карысць развіццю сучаснага беларускага грамадства і беларускай акадэмічнай сферы. І што веды будуць транслявацца праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама праз асобных экспертаў і навукоўцаў на больш шырокую публіку.
У Кангрэсе возьмуць удзел супрацоўнікі Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. У межах секцыі «Дзяржаўнае кіраванне, навука і адукацыя, грамадзянская супольнасць» прагучаць даклады:
- Аксаны Шэлест: «Патэнцыял салідарнасці ў беларускай грамадзянскай супольнасці (па выніках даследавання)» (Панэль 4.4 «Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы» (ч. 1), 4-га кастрычніка (субота), 09.00-10.30);
- Андрэя Ягорава: «Беларуская грамадзянская супольнасць: аналіз патэнцыялу салідарнасці» (Панэль 4.4 «Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы» (ч. 1), 4-га кастрычніка (субота), 09.00-10.30);
- Святланы Анташкевіч: «Грамадзянская адукацыя ў Беларусі: магчымасці і перспектывы сацыяльнага партнёрства» (Панэль 4.5 «Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы» (ч. 2), 4-га кастрычніка (субота), 11.00-13.00);
- Алёны Зуйковай: «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў сістэме донарскай дапамогі ЕС для Беларусі: 2006-2012» (Панэль 4.5 «Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы» (ч. 2), 4-га кастрычніка (субота), 11.00-13.00).
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»