Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Ігар Бабкоў: Расійска-ўкраінская вайна ўвагнала апошні цвік у дамавіну эпохі
Што адбывалася з беларусамі апошнія 25 гадоў? Каб распавесці пра тое еўрапейцам, вядомы філосаф і літаратар едзе на Кангрэс ў Коўна.
Мы працягваем размаўляць з беларускімі навукоўцамі, якія 3-5 кастрычніка возьмуць удзел у IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва).
Больш за 450 навукоўцаў з 20 краін свету з’едуцца на гэтую найбуйнейшую падзею для беларускай акадэмічнай супольнасці. Ва Універсітэце Вітаўта Вялікага даследчыкі будуць абмяркоўваць вынікі сваёй працы за год. У фокусе ўвагі Кангрэса традыцыйна будзе не толькі непасрэдна Беларусь, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Сваімі меркаваннямі датычна Кангрэса ўжо паспелі падзяліцца вядомы ўкраінскі палітычны і культурны аналітык, прэзідэнт Украінскага ПЭН-цэнтра, пісьменнік, перакладчык і публіцыст Мікола Рабчук (з Інстытута палітычных і этнанацынальных даследванняў НАН Украіны) і арганізатар Кангрэса, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
«Пасля лакальнасці: беларуская інтэлектуальная гісторыя найноўшага часу (1989-2014 гг.)» — менавіта так будзе называцца пленарны даклад, з якім вядомы беларускі філосаф і літаратар Ігар Бабкоў выступіць на адкрыцці Кангрэса.
Напярэдадні карэспандэнт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі» пагутарыла з пераможцай сёлетняй Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і выкладчыкам Лятучага ўніверсітэта.
— Ігар, хутка вы будзеце выступаць з пленарным дакладам на Кангрэсе беларускіх даследчыкаў у Коўне. Чым для вас цікавы гэты Кангрэс, і што вы ад яго чакаеце?
— Мая задача — паспрабаваць прапанаваць у межах дакладу такую візію беларускай інтэлектуальнай гісторыі апошніх 20-25 гадоў, якая была б пераканаўчай і цікавай для прадстаўнікоў самых розных дысцыплін, якія збяруцца на Кангрэсе.
Кангрэс — гэта беспрэцэдэнтная падзея, бо гэта не толькі навуковая канферэнцыя, а фармаванне адной з важных трансдысцыплінарных платформ ведаў пра Беларусь міжнароднага кшталту.
Такія платформы ёсць у Еўропе, у свеце. Нарэшцэ, дачакаліся і бачым фармаванне такой жа самай платформы, але ў дачыненні да беларускай рэальнасці.
Беларусь звычайна разглядае філалагія, літаратуразнаўства, гісторыя — такія традыцыйныя дысцыпліны. А даследаванне Беларусі — гэта ўжо наогул спроба ўбачыць тое, што з намі адбываецца.
— Якія пытанні будзе закранаць ваш даклад?
— Тое, што з намі адбывалася апошнія 25 гадоў літаральна. Наколькі мы, находзячыся, яшчэ, можа быць, у супярэчлівасці з новай сітуацыяй, маем магчымасць бачыць гэта ўжо як частку інтэлектуальнай гісторыі.
Я ўпэўнены, што мы можам гэта рабіць, таму што ўжо эпоха скончылася. Тое, што мы называем камунізмам, — яно скончылася. І такія гучныя кропкі — гэта 2008 год, час такога радыкальнага эканамічнага крызіса, і 2014 год — расійска-украінская вайна, якая ўжо ўвагнала апошні цвік у дамавіну эпохі. Тое, што пачалося пасля, — ну, гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
— Якія асноўныя інтэлектуальныя і грамадскія выклікі сёння стаяць перад краінамі нашага рэгіёна, асабліва ў кантэксце крызіса ва Украіне?
— Ведаеце, гэтае пытанне — на мільён даляраў, як кажуць амерыканцы. Яно не для кароткай размовы. Каб мы маглі ўбачыць гэтыя выклікі, то...
Зразумела, штосьці адбываецца, нейкая радыкальная ломка, але ніхто яшчэ не сфармуляваў паперку, якая распавядае, у якім кірунку нам рушыць. Я маю на ўвазе, канешне, у сферы ідэй. Таму што канкрэтныя адказы могуць прапаноўваць.
— У якіх навуковых панэлях і секцыях плануеце браць удзел, апрача выступу ў першы дзень Кангрэса?
— Традыцыйна ў тых секцыях, дзе збіраюцца мае сябры — Ірына Дубянецкая і Максім Жбанкоў. Таму, думаю, буду курсіраваць паміж іхнімі секцыямі.
— На вашае гледзішча, ці з’яўляецца Кангрэс найбуйнейшая падзеяй для акадэмічнай супольнасці беларускіх навукоўцаў? І ці патрэбны ягоны аналаг на радзіме беларускіх даследчыкаў?
— Па-першае, Кангрэс у Коўне — гэта ўжо пэўная традыцыя. А па-другое, Коўна, Літва — гэта Еўрасаюз, куды вельмі добра даехаць і еўрапейскім даследчыкам, і беларускім у той жа час.
Гэта нейтральная тэрыторыя, якая дае мажлівасць абмяркоўваць важныя рэчы. Тэрыторыя, якая спрыяе гэтаму. І калі штосьці ўдалае паўстала і ўжо знайшло сабе месца, то глупа было б рабіць тое ж самае ў Беларусі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»