Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Паўлюк Быкоўскі: Папяровыя газеты чытаюць толькі 6,4% беларусаў (Фота і відэа)
Калі адбудзецца пахаванне друкаваных газет і радыё? Дзе ў эпоху сеціва шукаюць інфармацыю беларусы? І што нас робіць анклаўнымі экстрэмістамі?
Як цягам часу змяняюцца мадэлі медыяспажывання і якія выклікі паўстаюць перад традыцыйнай журналістыкай? Адкрытая лекцыя беларускага журналіста, даследчыка медыясферы Паўлюка Быкоўскага сабрала слухачоў у сталічнай Галерэі «Ў» 26 лістапада.
Мерапрыемства адбылося ў межах другой часткі цыкла «Галоўнае пытанне», які гэтым разам супольна ладзяць Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт і «Беларусский журнал». І калі ў «першым сезоне» адкрытых лекцый пра «Галоўнае пытанне» разважалі сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта — інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то зараз да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі адной з самых дынамічных і праблемных сфер сучаснасці — сферы медыя.
Медыйная прастора хутка змяняецца. З аднаго боку, гэтыя метамарфозы ствараюць усё больш магчымасцей і пранікаюць ў нашае жыццё, а з другога — ставяць новыя выклікі для вытворцаў і спажыўцоў інфармацыі. Трансфармуюцца спосабы стварэння каналаў трансляцыі інфармацыі, а звыклыя фарматы СМІ рызыкуюць хутка сысці ў нябыт.
Іхняе знікненне можа адбыцца непрыкметна, бо новыя магчымасці развіваюцца так імкліва, што нават эксперты не здольныя адсочваць усе інавацыі. Лавіна інфармацыі як выраб сучасных СМІ на некалькі ўзроўняў перавышае сукупную здольнасць яе спажывання. Пра ўсё гэта разважае Паўлюк Быкоўскі.
Кепскія часы для традыцыйных медыя
— Я хачу прывесці некалькі цікавых фактаў і пытанняў, якія хвалююць мяне і іншых даследчыкаў медыясферы.
Медыяпісьменнасць — гэта адна з актуальных праблем на сённяшні момант. Вастрыню яе паказвае, у тым ліку, расійска-ўкраінскі інфармацыйны канфлікт, які мы сёння назіраем. Хтосьці яго называе інфармацыйнай вайной, хтосьці — прапагандай.
Прыблізна год таму я рабіў прэзентацыю агляду медыябізнесу. І для традыцыйных медыя, калі каротка казаць, усё кепска. Па розных прычынах, такі збег абставін. Але адна з важных прычын змены сітуацыі на рынку — Інтэрнэт, куды пераходзіць аўдыторыя. Але ў Інтэрнэце зарабляць грошы традыцыйныя медыя не навучыліся. Вучацца, але пакуль што гэта не дае добрага выніку.
Паводле даследчыкаў, газетны крызіс працягнецца мінімум да 2017 года, пасля чаго ён будзе называцца па-іншаму. Мяркавалі, што да 2017 года прыбыткі ад выпуску папяровых газет скарацяцца на 5%, ад рэкламы — на 7,8%. Гэты прагноз, зроблены напрыканцы 2013 года, ужо не адпавядае рэчасінасці, бо паказчыкі пераўзышлі названыя лічбы.
Ёсць некалькі пытанняў, якія зараз стаяць перад грамадствам. Першае — праблема лавіны інфармацыі: не ўся інфармацыя, якая на нас абрушваецца, карысная. Вельмі часта гэта — «белы шум». Але, як піша Джон Барлоў у сваёй працы «Продаж віна без бутэлек», людзі гатовыя плаціць за аўтарытэт тых рэдактараў, чый пункт погляду ім падаецца найбольш адэкватным. То бок медыя будзе, магчыма, працаваць ужо не ў ролі таго, хто прапануе вялікі канвеер са шматлікімі навінамі, а, наадварот, цяпер рэдакцыя — гэта той аўтарытэт, які ўмее фільтраваць навіны і даваць толькі патрэбныя.
Час жыцця «зорнага» журналіста канвертуецца ў грошы
— Наступная праблема — капірайт. Ёсць розныя падыходы да таго, якім чынам абараніць аўтарскія правы, асабліва з улікам Інтэрнэта. І адна з прапаноў — тое, што абароненыя правы ўсё роўна не будуць, а будзе плата за тое, каб, напрыклад, прысутнічаць у прамым эфіры — сачыць за тэлеканалам, бясплатна праглядаць запісы вечаровых перадач раніцай. То бок нейкія падыходы, якія будуць адрозніваць платны прамы эфір ад бясплатных іншых версій. Але гэта, зноў жа, пакуль разважанні.
Яшчэ адна важная рэч: магчыма, для рэдакцый будзе ўведзена платная паслуга пакамунікаваць, паразмаўляць з журналістамі. Бо журналісты могуць канвертаваць свой час у грошы, асабліва, калі яны «зоркі».
Інфармацыйнае гета
— Існуе праблема інфармацыйнага гета. СМІ мусяць пераконваць спажыўца чытаць іншыя матэрыялы, а не толькі тыя, што ён адкрыў па спасылцы, якую прапанавалі яму сябры.
«Калі мы чытаем папяровую газету, мы знаходзім таксама інфармацыю, якую не шукалі, і гэта пашырае нам далягляд», — сказаў сучасны нямецкі філосаф Рыхард Прэхт.
Новыя пакаленні абіраюць не СМІ, а фільтры, якія дапамагаюць змагацца з лавінай інфармацыі. Хто яны — пастаўшчыкі навін для беларусаў? 84,9% — тэлебачанне. 64,5% — Інтэрнэт, і гэтая лічба расце. 41% — газеты, 34,3% — радыё.
Такім чынам, у пошуках навін усё часцей беларусы штодзённа звяртаюцца да тэлебачання і Інтэрнэта, а радзей — да газет і радыё. Так, пераважная большасць рэспандэнтаў глядзяць навіны па тэлебачанні (60,8%) і атрымліваюць іх праз Інтэрнэт (41,3%). Навіны па радыё штодня слухаюць 15,1%, а папяровыя газеты чытаюць толькі 6,4%.
Толькі 41% жыхароў Беларусі ў прынцыпе чытае газеты. «Мне дастаткова іншых СМІ (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт-сайты)» — так адказала 56,5% рэспандэнтаў. «Я не люблю друкаваныя СМІ» — адказ 23,9%. “Друкаваная прэса — дадатковы выдатак» — 7,5%, «Беларускія газеты — неякасныя» — 4,3%, «Іншае» — 4,2%, «Не маю даверу друкаваным выданням» — 3,2%.
Хатнім Інтэрнэтам для прагляду навін карыстаюцца 15,6% беларусаў, узрост якіх вышэй за 61 год. 47,9% — сярод тых, каму ад 45 да 60 гадоў. 80,8% — сярод тых, каму ад 30 да 44 год. 93,5% — сярод тых, чый узрост ад 18 да 29 гадоў. Вынікае, што амаль уся моладзь атрымлівае навіны з Інтэрнэта.
Цікава, што 70,3% насельніцтва Мінскай вобласці аддаюць перавагу навінам праз Інтэрнэт, а ў Мінску — 69,2%. І толькі 56,2% жыхароў Брэсцкай вобласці шукаюць навіны ў Інтэрнэце.
«Лічбавыя абарыгены-экстрэмісты»
— Ужо нядоўга засталося чакаць, калі пакаленне «лічбавых абарыгенаў» — тых, хто нарадзіўся ў эпоху Інтэрнэта — пачне выхоўваць унукаў і паступова будзе замяшчаць іншыя пакаленні, якія сёння з’яўляюцца асноўнай аўдыторыяй традыцыйных СМІ.
Прадказанне смерці папяровых газет нарэшцэ спраўдзіцца? «Print Killed! Internet A Suspect!» — такія словы напісаныя на вокладцы газеты, якая выйшла больш за 10 год таму.
Існуе феномен барацьбы з інфармацыйнай перагрузкай. Амерыканскі псіхолаг Стэнлі Мілгрэм казаў: «Жыхары вялікіх гарадоў імкнуцца менш надаваць часу кожнаму асобнаму фрагменту інфармацыі і абмяжоўваць яе паступленне».
Таксама існуе «анклаўны экстрэмізм». Гэты тэрмін належыць Касу Санстайну і выкарыстоўваецца для апісання радыкалізацыі палітычных поглядаў у выніку камунікацыі індывіда пераважна са сваімі аднадумцамі. Гэта адбываецца з намі праз Інтэрнэт, а дакладней — праз сацыяльныя сеткі. Таму, калі ты выходзіш на вуліцу і едзеш у грамадскім транспарце, не разумееш, чаму людзі навокал не падзяляюць тваіх поглядаў.
Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»