Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
2014 год падкасіў міф пра беларускую стабільнасць
Чым 2014 год, які вось-вось адыдзе, найбольш запомніўся беларускім палітыкам і экспертам?
Кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў падзеі 2014 года каментуе «ў адваротным адліку»:
«Калі лічыць ад апошняга, то гэта, вядома, той валютны крызіс, які напаткаў Беларусь напрыканцы года, і звязаныя з ім кадравыя перастаноўкі.
Далей — узнаўленне і інтэнсіфікацыя беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва. Фактычна гэта — узнаўленне дыялёга паміж Мінскам і Бруселем.
Безумоўна, сярод найважнейшых падзей — перамовы па Украіне ў Мінску. І навогул уся гэтая сітуацыя вакол Украіны, дзе Беларусь спрабуе балансаваць, каб, з аднаго боку, не ўхіліцца ад расійскага курса, а з другога — захаваць як бы крэдыт сваёй незалежнасці.
Гэта і падпісанне дамоў аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, і, адначасова, гандлёвыя войны з Расіяй, якія паказваюць усю бессэнсоўнасць гэтай ініцыятывы.
Атрымаўся такі, можа, геапалітычны год для Беларусі. Ён звязаны з традыцыйнымі для Мінска ваганнямі паміж Усходам і Захадам. Але яны сёлета вельмі абвастрыліся ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны».
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што яму 2014 год найбольш запомніўся «рэвалюцыяй годнасці» ва Украіне:
«І той расійскай агрэсіяй, якая, на жаль, пачалася пасля таго, як украінцы пазбавіліся ад свайго дыктатарскага рэжыма.
Натуральна, гэтая падзея запусціла і паскорыла шмат якія працэсы. У тым ліку, і ўнутры Беларусі. Таму і запомнілася тое аднаўленне, тая новая папулярнасць беларускай мовы і нацыянальнай культуры. Гэта сапраўды шалёна папулярныя курсы беларускай мовы, гэта вышыванкі. І ўсё тое, што з гэтым звязана. Гэта, безумоўна, быў трэнд 2014 года.
І, натуральна, запомнілася вызваленне палітычных вязняў. Мы нарэшце пабачылі на волі некаторых людзей, якія даволі шмат часу правялі за кратамі. І гэта — добрыя падзеі».
Кіраўнік аналітычнага цэнтра «EcooM» Сяргей Мусіенка сказаў «Свабодзе», што падзеі ў Беларусі сёлета вызначаюцца «сур’ёзнымі выклікамі, якія падкідваюць нам суседзі»:
«Тая ж сітуацыя ва Украіне. Яна была настолькі нестандартная, настолькі нетыповая. Але Беларусь вельмі прыстойна паказала сябе ў гэтай сітуацыі.
Ну, і расійскі крызіс. І тое, што за ім пайшло. Як мы яму супрацьстаялі. І як супрацьстаім.
То бок гэта тыя выклікі, якія нам падкідваюць жыццё і бліжэйшыя суседзі. Але жыццё не стаіць на месцы. Я спадзяюся, што дынаміка гэтых працэсаў і развіццё гэтага супрацьстаяння ў 2015 годзе будуць спадаць».
«Галоўнае ў 2014 годзе — тое, што быў канчаткова скасаваны міф пра беларускую стабільнасць», — лічыць старшыня Беларускай канфедэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:
«Курс, які доўжыцца ўжо 20 гадоў, ніякіх перспектыў нашай краіне не нясе. І, з майго пункту гледжання, сёлета створаны ўсе ўмовы для яго банкруцтва. Падзеі напрыканцы года з валютай, ажыятажам — сімвалічныя.
Мне падаецца, сёлета закладзеныя пэўныя працэсы, якія будуць мець працяг і ў 2015-м. Запускаюцца сур’ёзныя працэсы, на якія кіраўніцтва краіны не звяртае ўвагі. Не мае нават значэння, як пройдуць чарговыя прэзідэнцкія выбары. Усё роўна ў сукупнасці са знешнімі падзеямі, якія маюць вельмі вялікае значэнне для Беларусі, закладзены новы алгарытм развіцця падзей і працэсаў. І ён абавязкова прывядзе да нейкіх перамен у Беларусі ў будучыні».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»