Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
8 студзеня ў кнігарні «Логвінаў» пройдзе дыскусія «Традыцыя і мысленне»
8 студзеня 2015 года Лятучы ўнівэрсітэт запрашае на дыскусію «Традыцыя і мысленне», нагодай для якой з’яўляецца выхад кнігі-эсэ філосафа і санскрытолага Міхаіла Баярына «Самабыцьцё».
Кніга Міхаіла Баярына прысвечана ўводзінам у мову і традыцыю Ведаў. Аўтар вызначае яе як спробу перакінуць мост над прорвай паміж традыцыйным і сучасным мысленнем.
Што такое Традыцыя? Як і адкуль здабываецца Пераемнасць? Ці ёсць месца для Новага ў свеце Спадчыны? Ці можа насамрэч прыметнік «традыцыйны» дапасоўвацца да свету, культуры, грамадства, мыслення? Што такое мысленне ў Традыцыі, мысленне супраць Традыцыі і мысленне насустрач Традыцыі? — гэтымі пытаннямі можа быць акрэснена тэма абмеркавання.
Падзею распачне спавешчанне Міхаіла Баярына «Спадчына і Пачатак». У дыскусіі возьмуць удзел філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, а таксама філосаф і паэт Ігар Бабкоў.
Мадэратар дыскусіі — Таццяна Вадалажская.
Імпрэза адбудзецца 8 студзеня, у пятніцу, у кнігарні «Логвінаў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 19.00.
UPD.: Відэазапіс дыскусіі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»