Відэазапіс дыскусіі «Традыцыя і мысленне»

14.01.2015
Лятучы ўніверсітэт

8 студзеня 2015 года, з нагоды выхада кнігі-эсэ філосафа і санскрытолага Міхаіла Баярына «Самабыцьцё», у мінскай кнігарні «Логвінаў» Лятучым універсітэтам была зладжана дыскусія з удзелам аўтара.

Кніга Міхаіла Баярына прысвечана ўводзінам у мову і традыцыю Ведаў. Аўтар вызначае яе як спробу перакінуць мост над прорвай паміж традыцыйным і сучасным мысленнем.

Што такое Традыцыя? Як і адкуль здабываецца Пераемнасць? Ці ёсць месца для Новага ў свеце Спадчыны? Ці можа насамрэч прыметнік «традыцыйны» дапасоўвацца да свету, культуры, грамадства, мыслення? Што такое мысленне ў Традыцыі, мысленне супраць Традыцыі і мысленне насустрач Традыцыі? — гэтымі пытаннямі можа быць акрэснена тэма абмеркавання.

Падзею распачало спавешчанне Міхаіла Баярына «Спадчына і Пачатак». У дыскусіі бралі ўдзел філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, а таксама філосаф і паэт Ігар Бабкоў. Мадэрыравала дыскусію Таццяна Вадалажская.

Відэазапіс дыскусіі:


Другие публикации