Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Зоя Хруцкая: Хацелася б, каб людзі актыўней карысталіся правам нешта змяняць у сваім жыцці (Фота)
Дэлегацыя «ЕўраБеларусі» наведала Маладзечна, каб уганараваць журналістку «Рэгіянальнай газеты» Зою Хруцкую прэміяй «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ».
Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» вызначыў намінантаў заснаванай ім у 2014 годзе прэміі «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ».
Прэміяй узнагароджваюцца лепшыя журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя ў рэгіянальных інтэрнэт-СМІ, прысвечаныя падзеям і ініцыятывам грамадзянскай супольнасці. Пераможцамі сталі журналісты «Рэгіянальнай газеты» і баранавіцкага навінавага партала Intex-press.by.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў прыязнай неафіцыйнай атмасферы. Прадстаўнікі «ЕўраБеларусі» на чале з кіраўніком Рады кансорцыума Уладзімірам Мацкевічам і калектыў «Рэгіянальнай газеты» пад кіраўніцтвам Аляксандра Манцэвіча абмеркавалі праблемы рэгіянальнай прэсы і грамадскага жыцця па-за межамі сталіцы.
Нагадаем, серыя публікацый, за адну з якіх і атрымала прэмію Зоя Хруцкая, была прысвечаная праблеме стварэння пад самым горадам гіганцкага свінакомплекса. Менавіта пасля гэтых матэрыялаў мясцовая грамадзянская супольнасць актыўна зацікавілася гэтай сітуацыяй.
— Для нас саміх было дзіўна, наколькі актыўна людзі ўзяліся за гэтую тэму. Наколькі для іх гэта стала блізкім і важным, — кажа ў інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» Зоя Хруцкая. — Да нас у рэдакцыю прыходзілі людзі, якія гаварылі пра шкоду ад будоўлі, пра тое, што свінакомплексы не можна ставіць у пяці кіламетрах ад горада. І мы зразумелі, што гэта кожнага тычыцца. Бо яны думалі і казалі пра сваю экалогію, экалогію жыцця сваіх дзяцей і унукаў. Людзі зразумелі, што калі зараз гэтую сітуацыю не выправіць, то ўсё — потым ты нічога не зробіш. Людзі ў нас ужо навучаныя тым, што кепская вада ў хаце, што наступствы Чарнобыля адчуваюцца, што зашмат праблем з экалогіяй, якія адбіваюцца на іх здароўі. І яны разумеюць ужо, што з гэтым трэба і можна нешта рабіць.
Мы часта сутыкаемся з тым, што людзі вырашаюць прамаўчаць, калі сутыкаюцца з нечым несправядлівым, але тут было інакш. Тут яны вырашылі, што маўчаць няможна, што адбываецца нешта надзвычайнае. Хаця б тое, што людзям пасля стварэння тут свінакомплекса будзе проста немагчыма дыхаць. Яны зразумелі, што гэта тычыцца кожнага асабіста.
— То бок «Рэгіянальнай газеце» заставалася толькі асвятляць хаду развіцця падзеяў?
— Не зусім. Вы ведаеце, мы бярэм на сябе смеласць сказаць, што гэта развіццё было менавіта нашай справай. Людзі спачатку проста не ведалі пра планы наконт свінакомплекса. Такой магутнасці — 100.000 галоў — і зусім побач з горадам. Калі мы ў сваіх публікацыях расказвалі пра тое, што і як будзе, прыводзілі ў газеце меркаванне эколага пра наступствы, пра шкоду, пра памылкі ў праекце, меркаванні інжынера і медыка, то людзі адгукнуліся адразу. Знайшліся грамадзяне, што пайшлі збіраць подпісы па хатах. Самі.
Мае высновы ад пяцігадовай працы ў газеце: калі цябе непакоіць праблема, то, хутчэй за ўсё, непакоіць яна і яшчэ некага. І калі вы аб'яднаецеся, то можаце нешта змяніць. Мы гэта бачым на практыцы. І хацелася б, каб людзі актыўней карысталіся сваім правам нешта змяняць у сваім жыцці.
— Якія стасункі ў вас з мясцовай уладай?
— Мне здаецца, што мы займаем стваральную пазіцыю. І спадзяемся, што мясцовыя ўлады разумеюць, што крытыка — яна таксама ідзе на карысць гораду і людзям. Таксама хачу дадаць, што існуе такі вось яшчэ стэрэатып — пра сапраўднасць жыцця толькі ў цэнтры, у сталіцы. Маладзечна — цудоўны горад, тут жывуць цудоўныя людзі, горад насычаны асобамі, і мы не лічым сябе правінцыяй.
Даведка
Чаму мы вырашылі ініцыяваць менавіта такую прэмію?
Часам, праглядаючы рэгіянальныя сайты ў спробе ўявіць сабе жыццё ў тым ці іншым горадзе, ловіш сябе на жахлівай думцы, што жыццё ў гэтым горадзе не цячэ! Там дзейнічаюць пастановы «партыі і ўрада», падвышаюцца кошты або рвуцца трубы, дзейнічаюць усялякія інстытуцыі і ўстановы («выканкамы рэлізуюць», «музеі арганізуюць», «дамы культуры запрашаюць»), але сапраўднага чалавечага жыцця (і людзей як такіх) там сустрэць цяжка! Адзіныя жывыя (і то не заўсёды) людзі, якіх можна знайсці — гэта ўдзельнікі дарожна-транспартных здарэнняў ці злачынцы. Але потым ты прыязджаеш у горад і выяўляецца, што, на самой справе, там шмат цікавых людзей і падзей, чамусьці не патрапіўшых у фокус, не «адбіўшыхся» у люстэрку СМІ.
У такую «сляпую зону» часта патрапляе жыццё і актыўнасць грамадскіх арганізацый, нефармальных ініцыятыў самага рознага плана: ад дабрачынных да палітычных, ад лакальна-дваровых да агульнагарадскіх або нацыянальных. У выніку, вельмі важная частка жыцця горада (сацыяльны, культурны, грамадзянскі складнік гэтыга жыцця) застаецца замкнёным у вузкіх колах, пазбаўляючы добрыя і важныя ініцыятывы магчымасцей пашырэння, а жыццё ў горадзе — дынамічнасці ды ўнікальнасці.
Навошта гэтая прэмія, што мы хочам змяніць?
Вядома, у першую чаргу мы хочам дамагчыся больш шырокага асвятлення дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асобных людзей, якія займаюцца агульназначнымі пытаннямі, вырашаюць важныя для горада і краіны праблемы або ўзбагачаюць жыццё культурнымі падзеямі ды самім сваім існаваннем. Яшчэ адной задачай прэміі з’яўляецца стымуляванне творчага і зацікаўленага (няхай часам і крытычнага!) стаўлення журналістаў і рэдактараў рэгіянальных СМІ да тэм і праблем, якія паднімаюцца грамадзянскай супольнасцю.
За што ўручаецца прэмія?
Гэтым разам прэмія ўручаецца за лепшыя матэрыялы, якія адпавядаюць пастаўленым задачам, апублікаваныя на сайтах рэгіянальных СМІ ў кастрычніку-снежні 2014 года. Мы плануем надалей зрабіць гэтую прэмію пастаяннай, а, магчыма, і перавесці яе ў рэжым конкурса, і кожныя тры месяцы адзначаць лепшыя журналісцкія працы, якія найбольш глыбока, востра або крэатыўна асвятляюць дзейнасць грамадскіх і культурных ініцыятыў.
Як вызначаліся пераможцы?
Былі прааналізаваныя матэрыялы тых інтэрнэт-рэсурсаў, якія мы здолелі ідэнтыфікаваць у якасці рэгіянальных СМІ, за апошнія тры месяцы 2014 года. З усіх матэрыялаў былі адабраны тыя, якія задавальняюць крытэрам прэміі. Пасля гэтага, журы, якое складаецца з сябраў Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» вызначыла пераможцаў у трох тэматычных намінацыях: «Падзея», «Партрэт грамадскай ініцыятывы», «Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»