Уладзімір Мацкевіч: Шмат чыннікаў, па якіх у выбарчым фарсе прымаць удзел нельга (Аўдыё)

29.04.2015
Беларускае Радыё Рацыя

«Ёсць дастаткова шмат чыннікаў, па якіх у выбарчым фарсе прымаць удзел нельга. Паколькі любые спробы пры расцярушанасці апазіцыі абраць адзінага кандыдата выглядаюць зараз фантастыкай, то адзінай сапраўды шчырай пазіцыяй — з’яўляецца байкот так званых выбараў», — лічыць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, каментуючы хаду падрыхтоўкі да перадвыбарчай гонкі.

«Гаварыць, выкрываць усе хібы гэтага рэжыма і шукаць нішы і шляхі, не асабліва традыцыйныя для апошніх дзесяцігоддзяў палітычнай барацьбы. Вылучэнне Статкевіча, якое я падтрымліваў ад самага пачатку, не вырашала бы праблему ўдзелу ў выбарах. Вылучэнне Статкевіча магло бы стаць крокам яднання апазіцыі, для знаходжання паразумення паміж палітычнымі сіламі».

«Ні вылучэнне Міколы Статкевіча, ні вылучэнне самай прывабнай фігуры ад беларускай апазіцыі на сённяшні момант палітычнага жыцця краіны не зварухнула б пазіцыі дзейнага рэжыма», — упэўнены Уладзімір Мацкевіч.

Нагадаем, выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 лістапада 2015 года. Найбольш верагоднай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў называецца 15 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя


Другие публикации