Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Таццяна Вадалажская: Калі глядзець на цытаты, што нам дасылаюць, то беларускае мысленне — паэтычнае
Часцей за ўсё беларусы згадваюць творы Быкава і Караткевіча. Але цытуюць як свежыя думкі — з кніг Севярынца і Бабкова, так і пярліны, адшуканыя ў XVI стагоддзі.
На інтэрнэт-пляцоўках «ЕўраБеларусі», «Будзьма беларусамі!», Лятучага ўніверсітэта і Беларускага калегіума працягваецца праект «Цытуй сваё!», які заклікае беларусаў згадаць найлепшыя цытаты вядомых літаратараў, мысляроў, грамадскіх і палітычных дзеячоў нашай краіны.
Нагадаем, што ўсім ахвотным узяць удзел у праекце дастаткова даслаць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў на адрас электроннай пошты: [email protected]. І тады, магчыма, абраная вамі цытата упрыгожыць сабой праект і стане прадметам дыскусій.
Да супольнай працы ўжо паспелі далучыцца не толькі звычайныя карыстальнікі Сеціва, але і нават самі аўтары цытат — нашыя вядомые сучаснікі. Яны штотыдзень каментуюць апублікаваныя ў межах праекта пярліны мыслення — пагаджаюцца альбо спрачаюцца з імі і, канешне, абгрунтоўваюць уласны выбар. Напрыклад, пісьменнік Віктар Марціновіч упадабаў адразу тры цытаты, якія належаць Міхасю Стральцову, Якубу Коласу і Ігару Бабкову. Дарэчы, цытату апошняга з названых аўтараў абрала таксама і культуролаг Юлія Чарняўская.
Відавочна, што праект жыве і крочыць наперад. Але з якой хуткасцю? І, галоўнае, хто з вядомых беларусаў сёння ўплывае на думкі суайчыннікаў, каго любяць цытаваць? Пра гэта карэспандэнт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі» паразмаўляла з адным з аўтараў праекта — каардынатарам Лятучага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Таццянай Вадалажскай.
— Таццяна, наколькі паспяхова адбываецца реалізацыя праекта?
— Кампанія «Цытуй сваё!» задумвалася для таго, каб звярнуць увагу беларусаў на тыя трапныя і глыбокія думкі, якія выказвалі нашыя продкі і зараз выказваюць сучаснікі. Каб паказаць, што мы маем у нашай непарыўнай традыцыі і гэтую значную частку культуры.
Зразумела, што нашыя высілкі пакуль не вядуць да таго, каб усе беларусы кінуліся ўзгадваць, вычытваць і абмяркоўваць «беларускую думку», але падаецца, што паступова гэты пласт беларускай культуры і ідэнтычнасці становіцца больш блізкім.
Думаю, што наўрад ці хтосьці стане ўсур’ёз спрачацца з тэзай пра тое, што беларускае мысленне мае свае пярліны, сваю мудраць. Але каб адразу назваць ці ўзгадаць нешта трапнае, дык, напэўна, вельмі мала хто здольны на гэтае. Памяць падкідвае «разумныя думкі» не беларускай вытворчасці. Спадзяемся, што зараз людзям будзе прасцей узгадаць сваё.
Мы кожны дзень прапануем новую цытату, іх ужо каля 20, і кожны можа знайсці найбольш блізкае і важнае для сябе.
— Ці шмат ужо даслалі цытат на электронную скрыню каардынатараў «Цытуй сваё!»?
— Цытаты даслалі каля 30 чалавек. Звычайна гэта не адна фраза ці радок, а цэлыя падборкі. Напрыклад, вершаваныя радкі Георгія Ліхтаровіча і Яўгена Гучка, думкі Ларысы Геніюш і Вольгі Гапеевай, цытаты з кнігі «Аб грамадзянскай або палітычнай свабодзе» (1572 года) Андрэя Воляна.
Ёсць тыя, хто дзеліцца знойдзенымі цытатамі не раз і не два. Да фан-клуба беларускага мыслення ўжо далучыліся Алена Дзюльдзіна, Ягор Прохараў, Дзмітрый Прымак, Аркадзь Ражаноўскі, Генік Лойка, Сяргей Няборкі, Яўгенія Чаплінская, Марыя Коршук, Анастасія Пілюхіна, Леся Дамброўская, Ігар Раханскі, Наталля Мяцельская, Зміцер Бейнард-Саладуха, Яўгенія Бялевіч, Генадзь Сівохін, Вольга Бабіч, Антон Васільеў, Дзяніс Брынкевіч і інш.
— Каго з беларускіх мысляроў, літаратараў, грамадскіх і палітычных дзеячоў часцей за ўсё цытуюць? Хто апынуўся ў лідарах «рэйтынгу»?
— Калі паглядзець на тыя цытаты, што нам дасылаюць, то беларускае мысленне — паэтычнае. Вершаваныя радкі Якуба Коласа, Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Анатоля Сыса, Леаніда Дранько-Майсюка, Андрэя Мельнікава, Алеся Разанава, узгаданых ужо Георгія Ліхтаровіча і Яўгена Гучка, часцей за ўсё з'яўляюцца ў пошце. Калі казаць пра тое, хто часцей за ўсё ўзгадваецца рознымі чальцамі фан-клуба — гэта Васіль Быкаў і Уладзімер Караткевіч.
Прыемна бачыць сярод цытат думкі, якія нарадзілі нядаўна — цытаты з кнігі Аляксея Шэіна «Сем камянёў», Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня», Ігара Бабкова «Хвілінка», а таксама думкі, якія сягаюць у глыб вякоў — Андрэй Волян, Сігізмунд Лаўксмін, Міхалон Літвін.
— Ці дастаткова, на ваш погляд, інтэрнэт-пляцовак для дзейнасці праекта?
— Канешне, гэтага мала, каб пачалася модная хваля. Нам бы хацелася б, каб гэтую ініцыятыву (можа, у сваім фармаце) падхапілі іншыя інфармацыйныя рэсурсы, якія маюць шырокую аудыторыю.
— Чым арыгінальны праект, і якой мэты вы хочаце дасягнуць?
— Я ведаю, што гэта ўжо не першая спроба звярнуцца да трапных беларускіх думак. Гэта рабілі на Радыё «Свабода», ёсць сайт Dumki.org, дзе збіраюцца цытаты. Нашая задача — зноўку падняць гэтую тэму, тым больш, што мы бачым уздым цікаўнасці да беларускага, да сваёй культуры. А мысленне — гэта неад’емная частка культуры. Неад’емная, але, можа быць, найбольш заглыбненная і схаваная для шэраговага беларуса. І вельмі важна, каб яна станавілася часткай нашай ідэнтычнасці, часткай традыцыі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»