В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Фота)
На канферэнцыі 25 чэрвеня пераабрана кіраўніцтва Беларускай нацыянальнай платформы, а таксама прынята рашэнне пра аптымізацыю складу ўдзельнікаў БНП і перафармуляванне кірункаў дзейнасці ў бок змяншэння іх амбіцыёзнасці.
Выступаўшы са справаздачай Андрэй Ягораў, са шкадаваннем зазначыў, што Нацплатформа практычна выціснута з дачыненняў паміж беларускімі ўладамі і ЕС і далёка ад таго, каб рэалізаваць сваю місію, прапісаную ў ранейшых дакументах. Выпадкі паспяховага ўплыву БНП на стасункі паміж уладамі і Еўрасаюзам — адзінкавыя.
З аднаго боку, ЕС праводзіць палітыку ўцягвання Беларусі ў супрацу, таму, у пэўным сэнсе, ахвяруе стасункамі з Беларускай нацыянальнай платформай. З другога боку, існуе праблема ўнутранага характару: грамадскія арганізацыі Беларусі не жадаюць выкарыстоўваць патэнцыял Нацыянальнай платформы.
Тым не менш, старшыня каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Андрэй Ягораў зазначыў, што зараз назіраецца падвышэнне інтарэсу да Беларусі з боку Еўропы, і, адпаведна, можна разлічваць на павелічэнне кантактаў з грамадзянскай супольнасцю, што ўключэнне Беларусі ў Балонскі працэс, у чым значную ролю адыгрывала Нацплатформа, дазваляе больш аптымістычна глядзець у будучыню, што існаванне БНП нават у абмежаваным фармаце будзе карысна для развіцця грамадзянскай супольнасці.
Настрой напачатку канферэнцыі быў досыць песімістычны. Нават абмяркоўваўся варыянт ліквідацыі Беларускай нацыянальнай платформы як такой, каб яна не была скарыстана ўладамі для імітацыі дыялогу паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю. Такі пункт гледжання адстойваў кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч. Ягоныя апаненты сцвярджалі, што інструмент БНП важна захаваць, няхай сабе і ў крыжу «замарожаным» стане, каб ім скарыстацца для абароны інтарэсаў недзяржаўных арганізацый, калі адкрыецца вакно магчымасцей.
Як адзначыў кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «Гомельскі дэмакратычны форум» Пётр Кузняцоў, беларускі рэжым зараз хоча спадабацца Еўропе, і нам трэба скарыстаць патрэбу рэжыму ў дыялогу з Захадам, каб трапіць у гэты дыялог. Вынікі выбараў 2015 года, іх ацэнка — нагода для кансалідацыі грамадзянскай супольнасці.
Удзельнікі канферэнцыі шляхам рэйтынгавага галасавання вызначылі арганізацыі , якія трапяць на сёмую сустрэчу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў Кіеве. Усяго на ўдзел у Форуме вылучана 24 арганізацыі пры квоце 27 арганізацый. Канчатковае рашэнне будзе прымацца з удзелам рэкамендацый Еўракамісіі і каардынатараў тэматычных груп Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Таксама быў абраны новы склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы. У яго ўвайшлі:
- Святлана Каралева, Беларуская арганізацыя працоўных жанчын (яна абраная страшынёй КК БНП);
- Алесь Бяляцкі, Праваабарончы цэнтр «Вясна»;
- Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА Беларусі;
- Пётр Кузняцоў, Гомельскі дэмакратычны форум;
- Уладзімір Дунаеў, Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы;
- Марына Хоміч, Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў «РАДА»;
- Ігар Рынкевіч, Публічная ўстанова «Ліга «Грамадзянскі вердыкт».
Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю, у якой вітаецца ўзнаўленне дыялогу Беларусі і ЕС і, разам з тым, канстатуецца адсутнасць прагрэсу ў галіне правоў чалавека, наяўнасць палітзняволеных, немагчымасць правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў, выказваецца занепакоенасць ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Паводле ўдзельнікаў канферэнцыі, праблемы ў галіне правоў чалавека, належнага кіравання, дэмакратыі і адсутнасць спрыяльных умоў для дзейнасці грамадзянскай супольнасці застаюцца галоўнымі перашкодамі для еўрапеізацыі Беларусі.
Камітэт «Салідарнасьць»
Гл. відэазапіс канферэнцыі БНП
Другие публикации
-
Почему граждане и государство не могут договориться?
Мнение общественности часто не учитывают, а лишь цинично «изучают». Почему так и можно ли делать иначе?
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.