Андрэй Ягораў: З Еўрасаюзам няма трохбаковай супрацы (Аўдыё)

30.06.2015
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

«Сітуацыя з правамі чалавека і палітзняволенымі — гэта тое, што перашкаджае развіццю адносін Еўрасаюза і Беларусі».

Такая заява прагучала на сустрэчы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з еўракамісарам па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэсам Ханам і прадстаўнікамі Службы знешніх дзеянняў Еўрасаюза і Еўракамісіі.

«Па-ранейшаму не вырашана важная праблема супрацоўніцтва з Еўрасаюзам — няма трохбаковай супрацы, калі разам працуюць Еўрасаюз, улады ды грамадзянская супольнасць», — падкрэсліў у нашым эфіры ўдзельнік сустрэчы, сустаршыня Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, каардынатар Форума па Беларусі Андрэй Ягораў:

«Ёсць асобныя адносіны Еўрапейскага Саюза з грамадзянскай супольнасцю і ёсць адносіны Еўрапейскага Саюза з урадам, якія амаль не перасякаюцца. Шэраг рэформ на прыкладзе праектаў маюць імітацыйны характар, бо няма там зацікаўленых суб’ектаў, якія бы рэальна былі зацікаўлены ў зменах у гэтых сектарах».

На сустрэчы абмяркоўваліся адносіны Еўрасаюза і Беларусі, праблема палітычных вязняў, выкананне правоў чалавека ды ўзаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя


Другие публикации