Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Разумення, чаго Еўрасаюз хоча ад Беларусі, няма нават у самім Бруселі
Адпаведнасць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі міжнародным стандартам не з’яўляецца выключнай умовай для развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін.
Такое меркаванне Радыё «Свабода» выказалі эксперты.
16 жніўня ў інтэрв’ю тэлеканалу ОНТ міністар замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь не адчувае ціску з боку краін Захаду ў сувязі з надыходзячымі ў кастрычніку прэзідэнцкімі выбарамі.
«Ніхто не ставіць нам умоў у сувязі з правядзеннем выбараў, і ніхто не мае права ставіць нам умовы. Мы суверэнная краіна, мы праводзім выбары ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі», — сказаў Макей.
Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў у інтэрв’ю Радыё «Свабода» сказаў, што ўмовы Еўрасаюза адносна прэзідэнцкіх выбараў існуюць хутчэй фармальна, як пэўныя міжнародныя крытэрыі, але правядзенне дэмакратычных выбараў сёння не з’яўляецца выключнай умовай для развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін.
«У прынцыпе, Макей больш радыкальна агучвае гэтую пазіцыю, але так можна сказаць», — канстатуе ён.
Калі падчас выбараў не будзе вельмі жорсткіх парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, то можна будзе разлічваць на працяг наладжвання дыялёгу паміж Бруселем і Мінскам, лічыць палітолаг.
Але на афіцыйнае прызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на думку Ягорава, Еўрасаюз не пойдзе — калі, канечне, выбары сапраўды не будуць адпавядаць стандартам АБСЕ. Максімум, на што могуць разлічваць улады Беларусі, — гэта тое, што Брусель канстатуе пэўны прагрэс.
Але якую мэту ставіць сёння перад сабой Еўрасаюз у дачыненні да Беларусі? Ягораў лічыць, што гэтага не ведаюць нават у Бруселі.
«Выразнага разумення, чаго Еўрасаюз хоча ад Беларусі і краін Усходняга партнёрства, няма нават у самім Бруселі, таму што там няма стратэгічнай вызначанасці наконт знешняй палітыкі Еўрасаюза. Знешняя палітыка фармулюецца ў дастаткова размытых тэрмінах — напрыклад, што трэба стварыць кола сяброў вакол Еўрасаюза, якія б былі дастаткова багатыя, дэмакратычныя, стабільныя і г.д. Але гэта не ёсць фармулёўкай нейкіх канкрэтных выразных мэт, якія могуць быць дасягнуты ў кароткатэрміновай ці сярэднетэрміновай перспектыве, яны нават не могуць быць вымераныя як нейкая стратэгічная мэта руху Еўрасаюза. Таму зараз усё застаецца ў такой нявызначанай сітуацыі. Але паглядзім, што будзе восенню, таму што восенню павінна быць падрыхтавана перагледжаная Еўрапейская палітыка суседзтва — магчыма, там будзе больш канкрэтна пазначана, чаго ўласна Еўрасаюз хоча ад гэтых краін», — кажа палітолаг.
Дырэктар па даследаваннях «Ліберальнага клюба» Яўген Прэйгерман наогул лічыць, што нельга казаць пра нейкія ўмовы ці патрабаванні ў кантэксце таго перамоўнага працэсу паміж Мінскам і Бруселем, які актыўна ідзе апошнія паўтара года.
«Зразумела, што пазіцыя заходніх краін застаецца нязменнай, ёсць інстытуцыі, якія ацэньваюць хаду прэзідэнцкай кампаніі (у прыватнасці, БДІПЧ АБСЕ), і зразумела, што Захад пасля гэтых ацэнак таксама ўжо фармулюе сваю пазіцыю. Гэта нікуды не сышло, але што прынцыпова важнае ў адрозненне ад 2010-2012 гадоў, гэта тое, што калі існуе перамоўны працэс, калі ёсць пакрокавае збліжэнне пазіцый, гэта ёсць хутчэй не патрабаванне, а частка пазіцыянавання бакоў у рамках гэтых перамоў», — кажа эксперт.
На думку Прэйгермана, вызначэнне канчатковых мэт Еўрасаюза адносна Беларусі ўскладняюць падзеі апошніх гадоў у рэгіёне — гэта не дае Бруселю магчымасці будаваць доўгатэрміновыя планы.
«Я думаю, што канчатковая мэта ў тым, каб выйсці на нармальныя адносіны, як з любой іншай краінай усходнееўрапейскага рэгіёна. Зразумела, што сыходзячы ў першую чаргу з унутрыпалітычных прычын лідэры краін Еўрасаюза і прадстаўнікі інстытуцый ЕС не могуць заплюшчваць вочы на нейкія відавочныя парушэнні правоў чалавека. І, у гэтым сэнсе, ім таксама хацелася б, каб тут не было ніякіх нечаканасцей падчас выбараў і каб на працягу наступных некалькіх гадоў атрымалася выйсці на нейкія нармальныя стасункі з афіцыйным Мінскам. Іншая справа, што на фоне падзей у рэгіёне цяпер цяжка казаць, што, напрыклад, Еўрасаюз намагаецца заключыць нейкую дамову, напрыклад, дамовы аб асацыяцыі з краінамі Усходняга партнёрства, і гэта ёсць мэта. Тут усё становіцца больш цяжкім, і, насамрэч, цікава, што будзе адбывацца ў бліжэйшыя гады. Ёсць, напрыклад, Арменія, якая ўжо амаль заключыла Дамову аб асацыяцыі, а потым уступіла ў ЕАЭС, і цяпер ідуць перамовы пра нейкі новы тып пагадненняў. Тое ж самае, хутчэй за ўсё, зусім хутка будзе актуальна і для Беларусі», — лічыць эксперт.
Паводле слоў Прэйгермана, разлічваць на нейкі прарыў у беларуска-еўрапейскіх адносінах пасля прэзідэнцкіх выбараў не варта.
«Усё ідзе паступова, і гэта, насамрэч, найлепшы варыянт, каб адносіны будаваліся паступова, а не праз нейкія прарывы. Калі будзе магчымасць па выніках будучых выбараў канстатаваць прагрэс (зразумела, што цалкам пазітыўнай ацэнкі з боку ЕС не будзе — гэта відавочна нават з аналізу заканадаўчай базы) — гэта будзе значыць, што паступовасць пазітыўнай дынамікі не будзе прыпыняцца, як гэта было, напрыклад, у 2010 годзе. Мы будзем намацваць нейкую глебу для таго, каб выходзіць на нейкую дамову з Еўрасаюзам. Ну і таксама ёсць перспектыва, з улікам незразумелага геапалітычнага становішча ў рэгіёне, нейкіх новых праектаў, як палітычнага складу, так і эканамічнага», — кажа ён.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»