Уладзімір Мацкевіч: Трэба перастаць дбаць пра гэтыя «выбары» (Аўдыё)

12.09.2015
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацы

Пікеты за свабодныя выбары павінны праводзіць падлеткі і моладзь. Калі такія акцыі праводзяць палітыкі кшталту Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзькі ці Уладзіміра Някляева, паўстае пытанне: ці ведаюць яны, што прапанаваць грамадству? — перакананы філосаф Уладзімір Мацкевіч.

Ён заклікаў Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзьку і Уладзіміра Някляева не праводзіць больш вулічных акцый і не губляць сілаў на змаганне за свабодныя выбары:

«Трэба проста перастаць дбаць пра гэтыя «выбары», якія ў такога кшталту краінах з’яўляюцца проста дэкарацыяй і ні на што не ўплываюць. І трэба схіляць уладу да перамоў, так, як гэта было ў Польшчы з «круглым сталом». «Салідарнасць» перамагла не на выбарах. Якія выбары маглі быць тады ў 1989 годзе! Спачатку — перамовы. А перамовы магчымы толькі пад ціскам. А ціск можна арганізаваць толькі салідарнымі дзеяннямі».

У звароце, змешчаным у Фэйсбуку, Уладзімір Мацкевіч адзначае: «Чаго вы дамагліся і чаго дамагаліся? Бо нічога, акрамя «карцінкі», не атрымалася. Той маленькі натоўп, што атрымаўся на «карцінцы», не варты часу, энергіі і намаганняў лідэраў нацыянальнага ўзроўню».

Беларускае Радыё Рацыя


Другие публикации