Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Казакевіч: Шмат увагі на Кангрэсе атрымаюць пытанні бяспекі праз падзеі ва Украіне
Лічаныя дні засталіся да адкрыцця V Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Ужо 2-4 кастрычніка ў Коўне (Літва) адбудзецца гэтая найбуйнешая акадэмічная і экспертная падзея года, у якой возьмуць удзел не толькі беларускія навукоўцы, але і даследчыкі з ЗША, Італіі, Нямеччыны, Брытаніі ды іншых краін свету.
Ва Універсітэт Вітаўта Вялікага (Vytautas Magnus University) з’едуцца даследчыкі Беларусі з розных краін свету, каб абмяркаваць вынікі сваёй працы за год. Традыцыйна ў фокусе ўвагі Кангрэса апынецца не толькі непасрэдна Беларусь, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Шырокая праблематыка — ад эканомікі, палітыкі, міжнародных стасункаў да гісторыі, лінгвістыкі ды праблем культуры — будзе разглядацца цягам трох дзён у межах шэрагу навуковых панэлей.
Узнагародай за плённую працу для навукоўцаў стане наданне Прэміі Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі. Шорт-лісты прэтэндэнтаў на перамогу ўжо абвешчаныя.
Якія цікавосткі чакаюць нас у межах Кангрэса, чым ён будзе адрознівацца ад папярэдняга, якія міжнародныя праблемы будуць на ім абмяркоўваць даследчыкі, і з якіх краін прыедуць туды навукоўцы? Пра гэтае мы пагутарылі з суарганізатарам Кангрэса, дырэктарам Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.
— Андрэй, чым цікавы і адметны будзе V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў у Коўне? І ці будзе ён нечым адрознівацца ад папярэдняга?
— Натуральна, што будуць пэўныя змены. Па-першае, у гэтым годзе ў сувязі з юбілеем заканчэння Другой сусветнай вайны больш увагі будзе нададзена менавіта гэтай тэме на пленары. У прыватнасці, будзе два выступы: беларускага даследчыка і амерыканскага, прысвечаныя наступствам Другой сусветнай вайны для Беларусі, пераасэнсаванню гэтых падзей.
Шмат увагі на гэтым Кангрэсе будзе нададзена пытанням бяспекі. Напэўна, гэта звязана з тэндэнцыямі ў нашым рэгіёне — падзеямі ва Украіне і, ўвогуле, павышэннем напружнасці паміж Расіяй і Захадам. Ну і, адпаведна, некалькі панэлей будуць прысвечаны гэтай праблеме. Таксама будуць разглядацца праблемы, звязаныя з еўразійскай інтэграцыяй, з пытаннем міграцыі ў Беларусі і ў нашым рэгіёне.
Будзе працаваць асобная секцыя, традыцыйна прысвечаная гісторыі Вялікага княства Літоўскага, дзе таксама існуюць пэўныя прыярытэты, якія мяняюцца ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Добра прадстаўлена будзе лінгвістыка. Як і раней, будзе працаваць секцыя, прысвечаная пытанням развіцця цэркваў, рэлігіі. Будзе рабіцца ўхіл на пытанні войн, канфліктаў і роляў у гэтым цэркваў. Адным словам, чакае шмат чаго цікавага.
— Папярэдні Кангрэс сабраў звыш 450 навукоўцаў з 20 краін свету. Адкуль зараз прыедуць навукоўцы, і ці ўбачым сярод іх новыя твары?
— Так, сыходзячы з практыкі Кангрэса мінулага года, можна сказаць, што каля траціны — гэта заўсёды новыя людзі. І натуральна, што будзе шмат новых твараў!
Мы чакаем у гэтым годзе ў госці на Кангрэс таксама больш за 20 краін. Геаграфія дастаткова шырокая: Злучаныя Штаты, Казахстан, Грузія, Італія, Нямеччына, Брытанія, усе суседнія з Беларуссю краіны.
— Ужо абвешчаныя шорт-лісты Прэміі Кангрэса па гісторыі, гуманітарных, а таксама сацыяльна-палітычных навуках. Ці вызначыліся ўжо безумоўныя лідары, на вашую думку?
— Як сябра арганізацыйнага камітэта, які праводзіць ацэнку прац па сацыяльна-палітычным навукам, я не хацеў бы адказваць на гэтае пытанне. Лідары ўжо вызначаныя ў гэтых шорт-лістах. Першапачаткова на Прэмію высоўвалася значна большая колькасць тэкстаў і аўтараў — некалькі дзесяткаў. Зараз па ўсім намінацыям гэтая колькасць скарочана да 4-6 пазіцый, і менавіта іх можна назваць лідарамі. Расстаўляць нейкія акцэнты ўнутры гэтага спісу я б не хацеў.
Вынікі мы пакуль не ведаем самі, бо канчатковы падлік галасавання журы будзе вядомы непасрэдна падчас Кангрэса, дзесьці за гадзіну да самой цырымоніі надання Прэміі. Толькі за пару гадзін пачынаецца падлік галасоў, ускрываюцца канверты.
— На цырымоніі закрыцця IV Кангрэсу прыемна уразіў жывы канцэрт таленавітага беларускага барда Яўгена Барышнікава. Асабіста для мяне песня «Мая Шчара» стала сапраўдным адкрыццём. Калі не сакрэт, каго з музыкаў запрасілі ў Коўна гэтым разам?
— Пакуль па гэтым пытанні яшчэ ідуць перамовы.
— Якія тэмы, заяўленыя ў праграме новага Кангрэса, падаюцца вам, як палітолагу, найбольш важнымі?
— Мне бліжэй тэмы, звязаныя з геапалітыкай, з міжнароднымі стасункамі. Я ўжо згадваў пра бяспеку, што падаецца мне вельмі важным, асабліва зараз. Таксама будзе працаваць панэль, звязаная з масавымі акцыямі пратэсту ў гісторыі Беларусі і суседніх краін. Я б вызначыў для сябе гэта кола тэм, але, натуральна, там будзе яшчэ шмат чаго цікавага для спецыялістаў практычна ўсяго спектра сацыяльна-палітычных і гуманітарных дысцыплін — як для абмеркавання, так і для атрымання інфармацыі.
Даведка «ЕўраБеларусі»
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваны ў 2010 годзе прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці. Гэта самая прадстаўнічая штогадовая акадэмічная і экспертная падзея, у якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследванняў палітыкі, грамадства і культуры Беларусі.
Кангрэс — гэта выдатная магчымасць распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных сувязей з прадстаўнікамі экспертнай і акадэмічнай супольнасці Беларусі ды іншых краін.
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»