Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Чарговы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе зноў у Коўна
2-4 кастрычніка 2015 года ў літоўскім горадзе Коўна (Каўнас) адбудзецца V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. На яго з’едуцца каля 450 навукоўцаў з 22 краін свету, каб абмяркаваць вынікі сваёй працы па даследванням Беларусi за год.
Кангрэс — найбуйнешая акадэмічная і экспертная падзея года, якую традыцыйна ладзіць Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». Праца навуковых секцый і панэлей будзе адбывацца ў сцянах Універсітэта Вітаўта Вялікага (Vytautas Magnus University).
У фокусе ўвагі навукоўцаў апынецца не толькі непасрэдна Беларусь, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Шырокая праблематыка — ад эканомікі, палітыкі, міжнародных стасункаў да гісторыі, лінгвістыкі ды праблем культуры — будзе разглядацца цягам трох дзён.
У межах Кангрэса адбудзецца наданне Прэміі даследчыкам за найлепшую навуковую публікацыю па чатырох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі і даследаванні замежнікаў. Шорт-лісты прэтэндэнтаў на перамогу ўжо абвешчаныя.
Шмат увагі на сёлетнім Кангрэсе будзе нададзена пытанням бяспекі, паведаміў дырэктар «Палітычнай сферы» Андрэй Казакевіч. Гэта звязана з тэндэнцыямі ў нашым рэгіёне: падзеямі ва Украіне і агульным павышэннем напружнасці паміж Расіяй і Захадам. Дадзенай праблеме будуць прысвечаны некалькі навуковых панэлей. Пытанні еўразійскай інтэграцыі і пытанні міграцыі ў Беларусі і ў нашым рэгіёне таксама апынуцца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў.
Ужо добрай традыцыяй для Кангрэса стала праца асобнай секцыі, прысвечанай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якая збярэ цэлую плынь гісторыкаў для буйных дыскусій і гэтым разам. Як і раней, будуць працаваць секцыі, прысвечаная пытанням развіцця эканомікі, новай і найноўшай гісторыі, мовы, культуры, літаратуры, рэлігіі, інтэлектуальных традыцый у Беларусі.
Міжнародная пляцоўка чакае для палемікі спецыялістаў практычна ўсяго спектру сацыяльна-палітычных і гуманітарных дысцыплін — як для абмеркавання, так і для атрымання інфармацыі.
Месца праходжання Кангрэса:
Lietuva, Kaunas, K. Donelaičio g. 58, Vytauto Didžiojo universitetas (Vytautas Magnus University).
Дата правядзення:
2-4 кастрычніка 2015 года.
Спампаваць падрабязную праграму Кангрэса і даведацца пра расклад працы секцый і панэлей можна па спасылцы.
Даведка:
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваны ў 2010 годзе прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці. Гэта самая прадстаўнічая штогадовая акадэмічная і экспертная падзея, у якой бяруць удзел усе асноўныя аналітычныя цэнтры даследванняў палітыкі, грамадства і культуры Беларусі. Кангрэс - выдатная магчымасць распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных сувязяў з прадстаўнікамі экспертнай і акадэмічнай супольнасці Беларусі ды іншых краін.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»