Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы бяруць удзел у сустрэчах у Грузіі
23-25 верасня 2015 года ў межах Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 60 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, урадаў і інстытутаў ЕС сустракаюцца ў Тбілісі (Грузія), каб абмеркаваць прагрэс і падзяліцца досведам у рэалізацыі пагадненняў аб асацыяцыі з ЕС і стварэння Паглыбленай і ўсеабдымнай зоны свабоднага гандлю (DCFTA).
У чэрвені 2014 года былі падпісаныя двухбаковыя пагадненні паміж ЕС і трыма ўсходнімі партнёрамі — Грузіяй, Малдовай і Украінай — з доўгатэрміновай перспектывай больш цеснай палітычнай і эканамічнай інтэграцыі. Паспяховая рэалізацыя пагадненняў аб асацыяцыі і дамовы DCFTA у Грузіі, Малдове і Украіне была вызначаная ў якасці асноўнага чынніку поспеху ініцыятывы «Усходняе партнёрства».
Семінар, які пройдзе 23-25 верасня 2015 года, прапаноўвае шматлікія магчымасці для ўдзельнікаў, каб параўнаць сітуацыі ў краінах з пункту гледжанья структуры, стратэгіі і шляхоў рэалізацыі пагадненняў аб асацыяцыі з ЕС і стварэння зон свабоднага гандлю. Семінар будзе складацца з інтэрактыўных дыскусій і практычных заняткаў, падчас якіх сябры Кіруючага камітэта Форума будуць гуляць актыўную ролю ў якасці мадэратараў і дакладчыкаў. Панэльныя сесіі будуць суправаджацца мэтавымі паралельнымі сесіямі, на якіх удзельнікі будуць рыхтаваць рэкамендацыі для НДА па тым, як павялічыць сферы свайго ўздзеяньня ў краінах Усходняга партнёрства.
На мерапрыемстве, сярод іншых, Беларускую нацыянальную платформу будуць прадстаўляць старшыня Каардынацыйнага камітэта БНП Святлана Каралёва і нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі Андрэй Ягораў.
Праграму семінара па-ангельску можна паглядзець тут
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»