Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Лукашэнка і Мугабэ: Мы — не геі! (Відэа)
Генеральная асамблея ААН — месца, дзе, з пэўнасцю, спакойна могуць пачувацца кіраўнікі-дыктатары. І карыстаючыся магчымасцю, можна нават павучыць рэшту свету дэмакратыі.
Аляксандр Лукашэнка завершыў паездку ў Нью-Ёрк. На развітанне на агульнай дыскусіі ён застрашваў новымі міжнароднымі пагрозамі ды прапаноўваў інтэгравацца. Кіраўнік Беларусі знайшоў сваё месца між кіраўнікоў аўтарытарных краін.
Як прабрацца ў Злучаныя Штаты, калі ты ў «чорным спісе» Дзярждэпу? Трэба быць у спісе дэлегатаў сваёй краіны на Генеральнай Асамблеі ААН. Тут можна «на палях» сустрэцца з амерыканскім прэзідэнтам, а можна заадно і з расійскім. На Генасамблеі можна нават падняць чарку з тым, з кім звычайна на адным дыпламатычным полі размаўляць не сядзеш.
Аляксандр Лукашэнка ў Нью-Ёрк паехаў выказаць з трыбуны ўсё тое, што звычайна кажуць гледачам падкантрольныя яму тэлеканалы: свет на парозе гіганцкай вайны, і вінаваты ў гэтым Захад.
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:
«У выніку вонкавага ўмяшальніцтва, экспарту «каляровых рэвалюцый» і штучнай змены рэжымаў раней стабільныя краіны пагрузіліся ў хаос і анархію. Гэта ўсё прыкрываецца дэмакратыяй».
Для Лукашэнкі гэтая трыбуна яшчэ цёплая пасля выступу мілага сябра Муамара Кадафі, якога няўдзячныя лівійцы пры падтрымцы заходняй кааліцыі зрабілі пажыццёвым кіраўніком Лівіі. Так што, паводле Лукашэнкі, ААН мусіць значна ўмацаваць сістэму міжнароднага права, каб ніхто не мог умешвацца ва ўнутраныя справы «суверэнных дэмакратаў».
Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг:
«Ён гаварыў тое, што прынята гаварыць у пэўным клубе, скажам так, краін-ізгояў ці дыктатарскіх краін, якія будуюць сваю вонкавую палітыку на антыамерыканізме».
Кіраўнік Беларусі, які пасля папярэдніх выбараў пасадзіў у турму ўсіх апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва, з трыбуны ААН цытаваў палітвязня Нэльсана Мандэлу і заклікаў да справядлівасці, але выступіў супраць людзей з «няправільнай» сексуальнай арыентацыяй.
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:
«Не хачу паглыбляцца ў гэтую праблему. Баюся завязнуць і потым трапіць пад лішнюю крытыку. Але так і хочацца спытаць: а дзяцей хто нараджаць будзе?»
Цікава, што супрацьстаяць нетрадыцыйным адносінам заклікаюць «бацькі нацый», у якіх альбо жонкі зусім няма, альбо бывае адразу шмат.
Галоўнае, што за спрэчнай тэмай можна схаваць прыгнёт астатніх свабод.
Робэрт Мугабэ, прэзідэнт Зімбабвэ:
«Мы адкідваем спробы навязаць нам новыя правы, што супярэчаць нашым нормам, каштоўнасцям, традыцыям і веры. Мы — не геі!»
Але галоўная думка, якую на Генасамблеі агучваюць усе пажыццёвыя прэзідэнты: ніхто не мае права пагражаць кіраўнікам краін санкцыямі ды інтэрвенцыямі, нават калі яны парушаюць асноўныя правы чалавека ў дачыненні да сваіх грамадзян. Гэтак Уладзімір Пуцін у Нью-Ёрку абараняў ад ЗША і Еўрасаюза легітымнасць свайго саюзніка Башара Асада, які расстрэламі мірных дэманстрацый распачаў грамадзянскую вайну ў Сірыі 4 гады таму.
Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расіі:
«Я з вялікай павагай стаўлюся да сваіх калег: і да амерыканскага прэзідэнта, і да французскага. Але яны, як мне вядома і як падаецца, не з’яўляюцца грамадзянамі Сірыйскай Рэспублікі, таму наўрад ці мусяць прымаць удзел у вызначэнні лёсаў кіраўніцтва іншай дзяржавы».
Пры гэтым Пуцін так і не прызнаў ваеннае ўмяшальніцтва Расіі ні ў Сірыі, ні на Данбасе.
Павел Усаў, палітолаг:
«На жаль, і гэта мы бачым з гадоў халоднай вайны, пляцоўка ААН і ўвогуле Арганізацыя Аб’яднаных Нацый застаецца такім элементам дыпламатычнай і нават гібрыднай вайны, дзе дзяржава-агрэсар, напрыклад, як Расія, апраўдваюць свае паводзіны, свае дзеянні».
Створаная дзеля падтрымання і ўмацавання міру ды бяспекі, сёння ААН не можа ўзяць і спыніць ваенныя канфлікты. Затое арганізатары гэтых канфліктаў могуць скарыстацца трыбунай Генасамблеі, як інструментам, ды паспрабаваць перацягнуць на свой бок як мага больш саюзнікаў.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»