Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі вызначыў пераможцаў штогадовай прэміі (Фота)
Узнагароджванне выбітных беларускіх даследчыкаў прайшло ўвечары 3-га кастрычніка ў палацы BLC у Коўна.
Яе вядучыя — філосаф, рэдактар «Архэ» Валер Булгакаў і тэолаг Ірына Дубянецкая — нагадалі, что прэмія Кангрэса мае на мэце адзначыць дасягненні ў гуманітарных і сацыяльных навуках на прцягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковай дзейнасці.
На пачатку цырымоніі ўдзельнікі Кангрэса ўспомнілі хвілінай маўчання выдатнага беларускага навукоўца, сацыелага Уладзіміра Абушэнку, які зусім нядаўна сыйшоў ад нас.
Потым вядучыя нагадалі, за што прысуджаецца ўзнагарода Кангрэса.
Прэмія мае намінацыі: гісторыя, гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі, замежная манаграфія на беларускую тэматыку.
У 2015 годзе адбыліся пэўныя змены пры ўзнагароджанніі прэміяй. Так, дадалася новая ганаровая прэмія для замежных даследчыкаў на беларускую тэматыку. Таксама ў гэтым годзе разглядаліся манаграфіі на англійскай альбо рускай мовах, апублікаваныя ў 2013-2014 гадах.
У выніку, прэмію атрымала Анастасія Скеп’ян за кнігу «Князі Слуцкія», выдадзенную ў Мінску ў 2013 годзе. Яна была прызнана лепшай гістарычнай манаграфіяй.
Прэмію імя Зоры Кіпель за найлепшую манаграфію ў галіне гуманітарных навук атрымаў Мікалай Хаўстовіч за кнігу «Даследванніі і матэр’ялы: Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў», выдадзеную ў 2014 годзе ў Варшаве.
Прэмію за найлепшую замежную кнігу атрымала прафесар з Гарварда Маргарыта Бальмасэда. Яна напісала манаграфію Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis.
Асобныя ўзнагароды атрымалі аўтары артыкулаў. Сярод іх: Сяргей Токць — за гістарычны артыкул «Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода)»; Маргарыта Аляшкевіч — за артыкул у галіне гуманітарных навук «Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы»; Аляксей Ластоўскі і Надзея Яфімава — за артыкул у галіне сацыяльна-палітычных навук «Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці».
Нашы віншаванні пераможцам!
Служба iнфармацыi «ЕўраБеларусi»
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»