Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Адкрытая лекцыя Алеся Смалянчука ў серыі «Галоўнае пытанне»
7 кастрычніка 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую прамову з серыі «Галоўнае пытанне».
Гісторык Алесь Смалянчук у лекцыі «Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі» аналізуе вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай гэтай тэме.
Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952) шляхам прымусу змяніла жыццёвы ўклад некалькіх мільёнаў яе жыхароў. Вусныя ўспаміны непасрэдных удзельнікаў падзей дазваляюць не толькі больш глыбока, праўдзіва адлюстраваць адну з самых трагічных старонак беларускай гісторыі ХХ стагоддзя, але і становяцца крыніцай разважанняў пра светапогляд, жыццёвыя прыярытэты сённяшніх беларусаў.
Што сталася з чалавекам, які з гаспадара ператвараўся ў калгасніка? Як гэта змяніла традыцыйны сялянскі светапогляд, асноўнымі каштоўнаснымі арыенцірамі якога былі праца, зямля і вера? Магчыма, адказ на гэтыя пытанні дазволіць нам больш грунтоўна зразумець сучасную Беларусь.
Лекцыя Алеся Смаленчука «Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі» адбудзецца 7 кастрычніка, у сераду, у Мінску. Пачатак у 18.30.
Удзел у ёй вольны, але абавязковая папярэдняя рэгістрацыя. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара серыі адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне» праз электронную скрыню: [email protected], альбо па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040 (Юлія).
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»