Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: ЕС ніколі не падтрымліваў беларускую апазіцыю так, як гэта малюецца ў прапагандзе (Аўдыё)
Ці прыпыніць Еўрасаюз санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асоб? Пры якім развіцці падзей можа адбыцца поўнае зняццё гэтых санкцый? Як будуць развівацца стасункі паміж Еўропай і афіцыйным Мінскам пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў перадачы «Экспертыза Свабоды» адказваюць палітолагі Андрэй Казакевіч і Андрэй Ягораў.
Віталь Цыганкоў: Са спасылкай на брусельскія крыніцы ў прэсе з’явілася паведамленне, што еўрапейскія краіны могуць прыпыніць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Чаму гэтая інфармацыя з’явілася за некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў? Ці азначае гэта, што Еўропа дае афіцыйнаму Мінску нейкі пернік ці моркаўку, каб выбары прайшлі спакойна, без рэпрэсій?
Андрэй Ягораў: Еўрапейцы не такія вытанчаныя, каб гуляць у такія гульні, — асабліва брусельскія інстытуцыі. Таму, хутчэй за ўсё, гэта рэальная інфармацыя, тут няма нейкай гульні ў «пасы» — і гэта лагічна, бо ўсё развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін за апошнія 2 гады вяло да гэтага. Бо цяпер ужо існуюць узгодненыя фарматы кааперацыі ў межах т.зв. «прамежкавай фазы супрацоўніцтва», вядуцца перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму.
Карацей, шмат чаго падрыхтавана да таго, каб, калі выбары адбудуцца спакойна (натуральна, тут галоўнае вызваленне палітвязней), — тады ўжо можна было прыпыняць тыя санкцыі, якія былі адноўленыя пасля 19 снежня 2010 года.
Віталь Цыганкоў: Заўсёды еўрапейцы казалі, што вызваленне палітвязняў — не першы крок, а толькі перадумова для пачатку нармалізацыі адносін. Ці не здаецца вам, што яны занадта хутка робяць крокі насустрач афіцыйнаму Мінску?
Андрэй Ягораў: Мне так не падаецца. Гэта было лагічна, еўрапейцы заўсёды хацелі вярнуцца ў тую сітуацыю ўмоўнай лібералізацыі ў адносінах, якая была ў 2008-2010 гадах. Фактычна палітвязні былі галоўнай перашкодай для гэтага. Таму цяперашняя сітуацыя без палітвязняў і бяз масавых рэпрэсій выклікае вяртанне да ранейшай палітыкі. Тое, што цяпер адбываецца, называецца палітыкай «крытычнага ўцягвання» — таму нічога дзіўнага, што так разгортваюцца падзеі.
Андрэй Казакевіч: Патэнцыйнае рашэнне аб прыпыненні санкцый адпавядае той логіцы стасункаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, якая склалася ў апошнія гады. Калі гэтага не адбудзецца, то гэта будзе выглядаць неяк дзіўна. Калі выбары пройдуць спакойна, то наступным крокам будзе як мінімум прыпыненне ці аслабленне гэтых санкцый, а магчыма, іх поўнае зняццё.
Віталь Цыганкоў: У прэсе з’явіўся ліст Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча і Алеся Бяляцкага з заклікам не прыпыняць санкцыі. Паводле апазіцыянераў, калі санкцыі будуць прыпыненыя, то гэтым самым Захад будзе спрыяць далейшым рэпрэсіям. Ці звернуць увагу еўрапейскія палітыкі на гэты заклік?
Андрэй Ягораў: Наўрад ці на гэта будзе звернута нейкая ўвага, бо ў гэтых людзей, якія звяртаюцца, няма вялікай моцы ўнутры краіны, каб да іх уважліва прыслухоўваліся. Хутчэй, гэта маральная грамадзянская пазіцыя, якая будзе ўлічана, але наўрад ці кардынальна паўплывае на прыняццё рашэнняў.
Тэхнічна санкцыі Еўрасаюз не будзе здымаць, яны проста будуць замарожаныя. То бок Брусель робіць крок, разлічваючы на сустрэчны крок з боку Мінска, паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Віталь Цыганкоў: А пры якіх увогуле ўмовах можна ўявіць сітуацыю, калі санкцыі будуць цалкам знятыя?
Андрэй Ягораў: Тэхнічна гэта ўсё прапісана ў дакументах Савета Еўрасаюза ад 1996 года і ў далейшыя гады, некалькі разоў. І там усё пазначана: павага да правоў чалавека, дэмакратычны выбарчы працэс, свабода медый, свабода асацыяцый, прафсаюзаў і г.д. Гэта былі прычыны таго, чаму санкцыі былі ўведзеныя — і калі гэтыя прычыны адпадаюць, то і санкцыі здымаюцца. Таму і пытанне зняцця санкцый значна больш складанае, чым пытанне замарозкі санкцый.
Віталь Цыганкоў: Як можна спрагназаваць адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Еўропай пасля прэзідэнцкіх выбараў?
Андрэй Казакевіч: Хутчэй за ўсё, будзе працягвацца пошук пэўнага балансу ў двухбаковых стасунках. Відавочна, беларускія ўлады не гатовыя прыняць усе патрабаванні з боку Еўрасаюза, што тычыцца дэмакратызацыі, правоў чалавека, змен палітычнай сістэмы. Тое самае можна сказаць пра Еўрасаюз, які не можа зняць патрабаванні, звязаныя з правамі чалавека.
Таму недзе паміж гэтымі двума полюсамі і будзе адбывацца пошук балансу. Гэта азначае, што Беларусь будзе больш уцягнута ў дачыненні з Еўрасаюзам, але я б не прагназаваў, што адносіны будуць цалкам нармалізаваныя. Прынамсі, у нейкай кароткатэрміновай перспектыве, бліжэйшыя 2-3 гады.
Віталь Цыганкоў: Ці можна канстатаваць, што большасць палітыкаў Еўропы змірылася з існаваннем цяперашняй улады ў Беларусі і ўжо не змагаецца супраць Аляксандра Лукашэнкі, як гэта было раней?
Андрэй Ягораў: Калі размаўляеш з еўрапейскімі палітыкамі, то першае, што яны кажуць, — гэта тое, што палітыка Еўрасаюза не мае нічога агульнага са зменай палітычнага рэжыму ў Беларусі. Што гэта выключна справа саміх беларусаў — мяняць той палітычны рэжым, які ёсць у краіне.
Еўрапейскі Саюз ніколі не падтрымліваў беларускую апазіцыю так, як гэта малюецца ў афіцыйнай беларускай прапагандзе. Беларуская апазіцыя ніколі не была настолькі моцнай, каб наблізіцца да сітуацыі рэальнага двоеўладдзя, у якой Еўрасаюз мог бы гуляць ролю пасярэдніка. Таму — калі параўнаць з Украінай, то гэта цалкам іншы спосаб падтрымкі і іншая сітуацыя. Прыкладна так і будзе адбывацца: апазіцыйныя сілы будуць падтрымлівацца Еўрасаюзам у той агульнай палітыцы, якую яна вядзе па падтрымцы дэмакратыі ва ўсім свеце. Але пакуль апазіцыя не стане выразнай сілай тут, яна не будзе карыстацца нейкай значнай падтрымкай з боку Еўрасаюза.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»